Рада Бясьпекі адхіліла запыт Расеі аб правядзеньні пасяджэньня з гэтай нагоды — 6 галасоў было супраць, 4 — за і 4 устрымаліся. Галасаваньне ў Радзе бясьпекі адбывалася позна ўвечары ў панядзелак. Расія спрабавала падаць прыняцьце закону аб мове як парушэньне Менскіх пагадненьняў.
Улетку ў Менск прыедзе выстава ангельскай сьпявачкі Эмі Ўайнгаўс, якая мела беларускія карані. Праз плятформу Ulej.by арганізатары зьбіраюць грошы і прапануюць загадзя замовіць квіток на выставу.
Джордж Марцін паабяцаў скончыць кніжную сагу, фінал якой будзе (а можа, і ня будзе) адрозьнівацца ад таго, што было паказана на экране.
Рэканструкцыя менскага касьцёла Сьвятых Сымона і Алены спынілася па завяршэньні вонкавых працаў.
Праспэкт Незалежнасьці будзе прэтэндаваць на ўключэньне ў сьпіс UNESCO ня як самастойны аб’ект, а як частка значна большага праекту — пабудова пасьляваеннага цэнтру ў гарадах краін Усходняй Эўропы.
Міністэрства замежных справаў Чэхіі адрэагавала на завяршэньне грамадзянскай вайны ў тэлесэрыяле «Гульня тронаў». Паведамленьне пра рэакцыю зьявілася ў Фэйсбуку міністэрства.
ХХХ Фэстываль музыкі маладой Беларусі «БАСовішча» будзе апошнім, які арганізуе Беларускае аб’яднаньне студэнтаў. Прычына — складаная фінансавая сытуацыя, якая не дае магчымасьці правесьці мерапрыемства на высокім узроўні, паведамляюць арганізатары фэсту.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць вынікі сьпеўнага конкурсу, за якім сачылі многія беларусы.
Гэта вынікае з адказу Міністэрства ўнутраных спраў на зварот Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў. Адказ падпісаў асабіста міністар Ігар Шуневіч, паведамляе catholic.by.
20 траўня на стрымінгавых інтэрнэт-сэрвісах будзе даступны трэці эпізод амэрыканска-брытанскага міні-сэрыялу «Чарнобыль» (Chernobyl), які распавядае пра найвялікшую тэхнагенную катастрофу ХХ стагодзьдзя.
Беларуская IT-кампанія Apalon, якая займаецца распрацоўкай і прасоўваньнем мабільных праграм для App Store і Google Play, выпусьціла бясплатны мабільны дадатак Kazki зь беларускімі фальклёрнымі аўдыёказкамі.
Удзел Беларусі ў конкурсе азмрочыўся скандалам з дыскваліфікацыяй беларускага журы перад фіналам.
«Але, як паказала сытуацыя, ува ўсе дэталі не былі пасьвечаныя і прадстаўнікі беларускага журы»
Беларускае журы на сьпеўным конкурсе «Эўравізія» дыскваліфікаванае перад фіналам.
Для Інстаграму зьнялі сэрыял у фармаце Stories.
Пісьменьнік беларускага паходжаньня, аўтар раману «Бунт на "Кейне"», Герман Воўк памёр у пятніцу, 17 траўня ва ўзросце 103 гадоў. Пра гэта паведаміла агенцтва Associated Press са спасылкай на літаратурнага агента пісьменьніка.
«У Швэцыі ёсьць сьвята, падчас якога ў бібліятэках і школах вучаць, як адрозьніваць праўдзівую інфармацыю ад фэйкаў», — швэдзкія дакумэнталісты распавядаюць, чаму фэйкі непазьбежныя і як ім супрацьстаяць.
З 18 па 26 траўня ў Магілёве пройдзе XXIII фэстываль духоўнай музыкі «Магутны Божа». Паўстаў ён з грамадзкай ініцыятывы, але зь цягам часу яго манапалізавала дзяржава. Свабода сабрала цікавыя факты пра імпрэзу.
18 траўня адзначаецца Міжнародны дзень музэяў. Свабода расказвае пра энтузіяста з Чэрвеньскага раёну Васіля Несьцяровіча, які за савецкім часам насуперак супраціву ідэолягаў з нуля стварыў экспазыцыю ў гонар знакамітага земляка, кампазытара Станіслава Манюшкі.
Украінская пісьменьніца Аксана Забужка была сёлета госьцем літаратурнага фэстывалю "Сьвет кнігі" ў Празе. Мы сустрэліся зь ёй у кулюарах фэстывалю і пагаварылі пра тое, якія працэсы прывялі ва Ўкраіне да абраньня прэзыдэнтам шоўмэна Ўладзіміра Зяленскага.
«Містычныя гісторыі», «Экскурсіі па закулісьсі», «Гульня тронаў», «Фантастычная ноч пана Завальні» і іншыя праграмы ў традыцыйнай акцыі «Ноч музэяў». Афіша Свабоды.
Беларускага літаратара Дзьмітрыя Плакса 16 траўня абралі ў праўленьне швэдзкага ПЭН-клюбу.
У траўні адбылася прэм’ера амэрыканска-брытанскага сэрыялу «Чарнобыль» (Chernobyl), які распавядае пра найвялікшую тэхнагенную катастрофу ХХ стагодзьдзя
На пачатку 2019 году музэй імя Барыса Кіта ў сярэдняй школе № 1 перайменавалі ў «Вехі гісторыі», піша Hrodna.life. Так пастанавіла пэдагагічная рада школы.
У Кітаі ўпершыню прайшла канфэрэнцыя, прысьвечаная творчасьці Якуба Коласа. На канцэрце да гэтай канфэрэнцыі выканалі «Зязюлю» Віктара Цоя. Гэтым пахваліўся ў сваім Твітэры амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.
У трэці чацьвер траўня адзначаецца Ўсясьветны дзень вышыванкі. Гісторыя гэтага сьвята пачалася ў 2006 годзе ва Ўкраіне з ініцыятывы ўкраінскай пісьменьніцы і журналісткі Лесі Варанюк.
Падзеі 16 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
15 траўня 1882 году нарадзіўся драматург, рэжысэр, артыст, мастак і пісьменьнік Ўладыслаў Галубок. І сябры, і ворагі прызнавалі — у 20-я гады ягоны вандроўны тэатар быў самы папулярны ў Беларусі.
Украінскі паэт, празаік і музыкант Сяргей Жадан быў сёлета госьцем літаратурнага фэстывалю "Сьвет кнігі" ў Празе. Мы сустрэліся зь ім у кулюарах фэстывалю і пагаварылі пра тое, што адбываецца ва Ўкраіне пасьля абраньня прэзыдэнтам шоўмэна Ўладзіміра Зяленскага.
Прэзыдэнт Украіны падпісаў закон, які робіць украінскую адзінай дзяржаўнай мовай. У той жа час інтэлігенцыя Узбэкістану заклікала надаць дзяржаўны статус у іх краіне расейскай мове. Паглядзіце, які статус расейская мова цяпер мае ў краінах былога СССР.
Пакуль прадстаўніца Беларусі на «Эўравізіі» Зэна рыхтуецца да фіналу конкурсу з англамоўнай песьняй «Like It», Свабода пагутарыла з жыхарамі Менску пра беларускіх сьпевакоў і песьні на беларускай мове.
«Дарога сьмерці», па якой у Курапаты людзей вазілі на расстрэл, можа апынуцца побач з новым выставачным цэнтрам, які хочуць збудаваць каля мэмарыялу ахвяраў сталінізму.
Гэтая карціна стала першай працай імпрэсіяністаў, прададзенай даражэй за сто мільёнаў. Імя пакупніка не раскрываецца.
Апошні яго адрас быў па вул. Даўгабродзкай, д. 25, кв. 4. Адсюль яго 27 лістапада 1936 г. і зьвёз «чорны варанок»...
Сёньня, 15 траўня, у Літаратурным музэі Максіма Багдановіча ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя найноўшых кніжных выданьняў Надзеі Артымовіч і Міхала Андрасюка, беларускіх пісьменьнікаў з Падляшша.
У Менску стала на адзін манумэнтальны росьпіс меней. У Палацы чыгуначнікаў падчас рамонту сьцяну з росьпісам «Мая радзіма» цалкам закрылі гіпсакардонам. У 1978 годзе гэты росьпіс стварылі Зоя Літвінава і Сьвятлана Каткова.
Стары замак у Горадні працягваюць аднаўляць. Паглядзіце, як ён зьмяніўся за час рэканструкцыі.
Беларусь на конкурсе ў Ізраілі прадстаўляе 16-гадовая Зена (Зінаіда Купрыяновіч), якая, паводле вэрсіі Eurovisionworld, уваходзіла ў дзясятку фаварытаў.
19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацьверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сьцягам — бела-чырвона-белы сьцяг.
У Лютэранскім сквэры ў Менску адкрылі памятны знак нямецкай слабадзе. На адкрыцьці прысутнічаў амбасадар Нямеччыны Пэтэр Дэтмар.
Чыноўнік вам кажа: «У нас двуязычие»? Вельмі добра, няхай пераходзіць на беларускую. У нашай мовы забралі статус адзінай дзяржаўнай, але нават цяперашні закон патрабуе ад чыноўнікаў валодаць беларускаю моваю.
У фільме «Джон Ўік: Разьдзел 3 — Парабэлюм» згадваецца паходжаньне галоўнага героя: сірата зь Беларусі. Раней героі галівудзкіх фільмаў ужо бывалі беларусамі, але не ў такім амплюа.
14 траўня ў ізраільскім Тэль-Авіве пройдзе першы паўфінал міжнароднага песеннага конкурсу «Эўравізія», у якім Беларусь будзе ўдзельнічаць 16-ы раз. Свабода прыгадвае асноўныя факты беларускага ўдзелу.
Чытачы беларускіх кніг могуць узяць удзел у складаньні рэйтынгу найлепшых кніг мінулага году. Запрацаваў сайт, дзе кожны, хто захоча, можа прагаласаваць за творы, намінаваныя на прэмію «Кніга году».
14 траўня спаўняецца 150 гадоў выдатнаму жывапісцу і пэдагогу Янкелю Кругеру. Гэты мастак быў адным з самых папулярных менскіх творцаў 1910–20-х гадоў. Ён першы намаляваў неафіцыёзныя партрэты Янкі Купалы і Якуба Коласа, а пасьля выявіў ці ня ўсіх вядомых беларускіх дзеячоў.
У Канах 14 траўня адкрываецца 72-ы міжнародны кінафэстываль. Яго адкрыюць новым фільмам Джыма Джармуша «Мёртвыя не паміраюць». Ганаровую «Залатую пальмавую галіну» ўручаць францускаму актору Алену Дэлону.
А яшчэ Re1ikt і Znich. Сёлета будзе трыццаты фэстываль «музыкі маладой Беларусі» пад Беластокам.
На вечарыне 14 траўня прэзэнтуюць ягоную кнігу пра Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне.
Марозіва зрабілі з разьліку на турыстаў як прадукт, якога больш нідзе няма. Этыкетка аздобленая па-беларуску, але на зваротным боку ўтрымлівае «слоўнік» — «фразы каб любіць Беларусь і выжыць у ёй», напісаныя на беларускай лацінцы і перакладзеныя на ангельскую.
Гутарка з музыкам Сяргеем Доўгушавым, лідэрам гурту «Vuraj» і кіраўніком розных музычных праектаў, ангажаваўся ў краўфандынгавае выданьне «Новага Запавету» ў перакладзе мовазнаўцы і філёляга Фёдара Клімчука на заходнепалескую гаворку.
Загрузіць яшчэ