Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні пакажуць опэру на кітайскай мове


Драматычны тэатр у Горадні, архіўнае фота
Драматычны тэатр у Горадні, архіўнае фота

Спэктакль прадставяць акторы Паўночнага тэатру опэры з Пэкіну. Прэм’ера адбудзецца на сцэне Горадзенскага драматычнага тэатра 11 чэрвеня.

Кітайскую опэру пакажуць у самым старым жанры «куньцюй», які існуе ўжо 600 гадоў. Яго яшчэ называюць «маці кітайскай опэры». Гэты жанр вылучаецца мяккім і выразным вакалам, вытанчанымі мэлёдыямі. Агулам кітайская опэра багата касьцюмаваная, спалучае паэтычную красамоўнасьць, музычную вытанчанасьць і драматызм. Куньцюй уключаны ў сьпіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO.

Спэктакль будзе ісьці на кітайскай мове «зь візуальным суправаджэньнем тэксту п’есы», гаворыцца ў анонсе. Ён прызначаны для дарослых і дзяцей, старэйшых за 12 гадоў.

Сюжэт клясычнай опэры «Півоневая альтанка», якую ўбачаць гарадзенцы, апавядае пра дзяўчыну, якая закахалася ў хлопца са свайго сну, а прачнуўшыся, памерла ад тугі. Перад сьмерцю яна намалявала сябе і каханага. Адзін студэнт убачыў карціну, пазнаў на ёй сябе, закахаўся ў прыгажуню, і тая чароўным чынам ажыла. Закаханыя пажаніліся.

Адзін з гарадоў-пабрацімаў Горадні знаходзіцца ў Кітаі — гэта Луннань правінцыі Ганьсу. Пагадненьне было падпісанае ў 2015 годзе на пяць гадоў супрацоўніцтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG