На гуманітарным каледжы ў Горадні, што побач з аўтавакзалам, абнавілі памятную дошку — старую зь імем караля Стэфана Баторыя заклеілі сучаснай са сьпісам установаў, што месьціліся ў гэтым будынку. Праўда, Міністэрства беларускіх спраў часоў БНР прапусьцілі.