Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларускай мове ў 2018 годзе выдалі 17% усіх кніг


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У 2018 годзе ў Беларусі было выпушчана 9,7 тысяч кніг і брашур агульным накладам 25,6 мільёна асобнікаў. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Белстата, прысьвечаным Дню друку, які адзначаецца ў Беларусі 5 траўня, паведамляе БелаПАН.

На расейскай мове ў 2018 годзе выдадзена 7,5 тысячы кніг і брашур агульным накладам 18,5 мільёна асобнікаў (72,3% ад сукупнага накладу), на беларускай мове выпушчана 1 323 кнігі і брашуры накладам 4,3 мільёна асобнікаў (16,7 %).

Таксама ў 2018 годзе выпускаліся кнігі і брашуры на англійскай, нямецкай, францускай, гішпанскай, кітайскай, польскай, лацінскай, царкоўнаславянскай, італьянскім, арабскай, украінскай, японскай, фінскай, латыскай, іўрыце, грэцкай і старажытнагрэчаскай мовах.

У Беларусі ў 2018 годзе выпушчана 1 114 друкаваных адзінак мастацкай літаратуры накладам 2,1 мільёна асобнікаў, сярод іх 444 друкаваныя адзінкі — літаратура для дзяцей, наклад тыраж — 1,9 мільёна.

Летась у краіне былі выпушчаныя 824 часопісы і іншых пэрыядычных выданьняў гадавым накладам 38 мільёнаў асобнікаў. З іх на расейскай мове выдадзены 693 часопісы, на беларускай — 123.

У 2018 годзе рэдакцыямі Беларусі выдадзена 501 газэта гадавым накладам 344 мільёны экзэмпляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG