Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Вэнэцыянскай біенале павільён Літвы прызнаны найлепшым. А з чым прыехала Беларусь


Вэнэцыя

Галоўны прыз за найлепшы нацыянальны павільён на 58-й Вэнэцыянскай біенале, якая адкрылася ў суботу, 11 траўня, атрымала Літва. «Залатым ільвом» ўзнагароджана опэра-спэктакль «Сонца і мора (Марына)», прысьвечаная зьменам клімату ў выніку дзейнасьці чалавека.​


Літоўская экспазыцыя ўяўляе сабой штучны пляж, на якім адпачывальнікі сьпяваюць, апавядаючы пра свае праблемы. Гледачы могуць назіраць за гэтай карцінай зьверху, стоячы на гаўбцы.

У інсталяцыі «стомленасьць чалавечага цела стае мэтафараю закатаванай Зямлі», гаворыцца ў апісаньні на сайце праекту.

Беларусь на 58-й Вэнэцыянскай біенале сучаснага мастацтва прадстаўленая кампазыцыяй скульптуры і мультымэдыя «Выхад».

Экспазыцыя створаная на аснове прасторавага ўзаемадзеяньня пяці мультымэдыйных аб’ектаў — скульптурных безасабовых фігураў у чалавечы рост, кожная зь якіх фіксуе пэўную падзею-стан.

«Усе фігуры і прадметы (тэлевізар, нэонавая шыльда, лёзунг, паднос са шклянкамі з малаком, упаковачныя скрыні) зьвязаныя і праз узаемадзеяньне адзін з адным складаюць адзіны модуль. Татальная інсталяцыя аб’ядноўвае элемэнты ў адзінае цэлае і стварае ўнікальную аўру паведамленьня, ненаўпроставага выказваньня», — расказала агенцтву Белта куратарка праекту Вольга Рыбчынская.

Вэнэцыянская біенале — адна з асноўных выставаў сучаснага мастацтва, якая праходзіць кожныя два няцотныя гады ў Вэнэцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG