У 2019 годзе ў Верхнім горадзе Менска плянуюць правесьці 16 сьвятаў нацыянальных культур, уключна зь беларускім. Поўную афішу сьвяткаваньняў публікуе агенцтва «Минск-Новости».
- 25 траўня — сьвята беларускай культуры — Рэспубліканскі фэстываль-кірмаш «Вясновы букет», на які зьедуцца майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасьці з усёй Беларусі.
- 1 чэрвеня — Дзень культуры Швэцыі.
- 8 чэрвеня — Сьвята шматнацыянальнай Расеі.
- 15 чэрвеня — Дзень культуры Польшчы.
- 23 чэрвеня — Дзень Вялікай Брытаніі.
- 13 ліпеня — Дзень культуры Італіі.
- 3 жніўня — Сьвята карэйскай культуры.
- 10 жніўня — Дзень эстонскай культуры.
- 17 жніўня — Дзень Украіны.
- 24 жніўня — Дзень Грузіі. Фэстываль «Тбілісоба».
- 31 жніўня — Сьвята армянскай культуры.
- 7 верасьня — Сьвята азэрбайджанскай культуры.
- 8 верасьня — Вялікае малдаўскае сьвята.
- 21 верасьня — Дзень Грэцыі.
- 22 верасьня — Сьвята габрэйскай культуры.
- 28 верасьня — Сьвята кітайскай культуры.
З 2015 году ў Менску адбылося больш за 40 сьвятаў нацыянальных культур. Іх геаграфія шырокая: Грузія, Украіна, Армэнія, Карэя, Індыя, Швэцыя, Італія — усяго больш за 20 краінаў.