Нашчадак слыннага роду Мацей Радзівіл прывёз у Менск 99 прадметаў са сваёй калекцыі твораў мастацтва.
1 лютага 2017 году набыў моц Нацыянальны стандарт Беларусі СТБ 1100-2016. Стандарт фактычна забараніў беларускім вытворцам рабіць этыкеткі толькі на беларускай мове (у мінулай вэрсіі СТБ такое дазвалялася).
Сябры гомельскай суполкі Таварыства беларускай мовы разаслалі ў мінулыя выходныя каля трох дзясяткаў лістоў кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацыяў, мясцовым органам улады, у якіх павіншавалі іх зь міжнародным Днём роднай мовы.
Народныя майстры і выкладчыкі гурткоў культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кольца Віцебску „Дзвіна“» правялі ў мінулыя выходныя незвычайныя майстар-клясы.
У Лос-Анджэлесе завяршылася 89-я цырымонія ўручэньня ўзнагарод Амэрыканскай кінаакадэміі — прэміі «Оскар». Фільмам году прызнана «Месячнае сьвятло» Бары Джэнкінса.
Будаўніцтва на тэрыторыі ўрочышча Курапаты, на магілах тысячаў нашых землякоў, бязьвінных ахвяраў таталітарнага рэжыму зьяўляецца злачынствам супраць памяці продкаў, супраць Беларусі і беларускага народу, заяўляе Рада БНР.
«Для нас, як і для балтаў, галоўны колер — белы. Разам з тым няма рэзка адмоўнай канатацыі чорнага. Шэры — як абярэг, як зона спакою, бясьпекі. Чырвоны — таксама важна, але ў беларусаў ён ніколі ня быў дамінуючым, толькі ў якасьці акцэнту»
Іміграцыйныя ўлады Злучаных Штатаў адмовіліся ўпусьціць у краіну сырыйскага кінаапэратара Халеда Хаціба, які ўдзельнічаў у працы над намінаваным на «Оскара» фільмам пра грамадзянскую вайну ў Сырыі.
Украінскі тэлеканал «Громадське» выпусьціў стылёвы відэаролік зь дзесяцьцю фактамі пра беларускую мову, які адразу ж зрабіўся папулярным у сацыяльных сетках.
Менскі рок-гурт Re1ikt прэзэнтаваў 24 лютага кліп на песьню «Дробненькі дожджык». Кліп прадстаўлены ў дзень, калі апошняму народнаму паэту Беларусі споўнілася бы 82 гады.
Газэта Іванаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці ад 2017 году зьмяніла назву з «Чырвонай звязды» на «Янаўскі край». У канцы лютага Мінінфармацыі Беларусі зацьвердзіла новую назву.
На сайце Hrodna.life сярод гісторыкаў разгарнулася дыскусія наконт рэстаўрацыі Старога гарадзенскага замка. За аснову рэканструкцыі ўзяты праект Уладзімера Бачкова, створаны ўжо больш як 30 год таму. У гэтага праекту ёсьць як прыхільнікі, так і крытыкі.
Паводле шэрагу крыніц, мастак нарадзіўся 23 лютага 1878 году. Аднак Казімір Малевіч быў вядомым містыфікатарам, і дасьледчыкі не выключаюць, што пэўная блытаніна з годам нараджэньня можа быць зьвязаная зь ягоным асабістым памкненьнем нейкім чынам пераасэнсаваць сваю жыцьцё, і нават сам факт нараджэньня.
На думку вядомага гісторыка беларускай літаратуры прафэсара Адама Мальдзіса, архівы эўрапейскіх краін яшчэ могуць зьмяшчаць многія невядомы дакумэнты пра беларускага асьветніка і першадрукара Францішка Скарыну.
«Бальшавікі маюць вялізную практыку закочваць пад асфальт ня толькі непажаданых для іх асобаў, але і хаваць у зямлі цэлыя пласты нашай пакутнай гісторыі. Адэкватных сродкаў супрацьстаяньня іхнаму гвалту дэмакратыя, здаецца, ня мае, апроч хіба памяці».
Якая нацыянальная ідэя патрэбная Беларусі і чаму яе ніяк ня могуць сфармуляваць дзяржаўныя ідэолягі? Што павінны рабіць разам праваслаўная царква і каталіцкі касьцёл? Госьцем перадачы паэт-манах Зьніч з Жыровіцкага манастыра.
У Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюзу мастакоў пачала дзейнічаць выстава «Лісты зь нябёсаў», прысьвечаная памяці памерлых мастакоў і сяброў творчай суполкі «Пагоня», якая летась адсьвяткавала сваё 25-годзьдзе.
Падзеі 23 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.
Імпрэза, традыцыйна прысьвечаная Дню роднай мовы, які адзначаўся ўчора, прайшла ў абласным цэнтры ўжо дзясяты раз. Але ўпершыню яе зладзілі ў абласной бібліятэцы.
У менскім Палацы мастацтва адкрылася другая дакумэнтальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні». Перад афіцыйным адкрыцьцём на выставу прыйшоў вядомы польскі рэжысэр тэатру і кіно Кшыштаф Занусі, які знаходзіцца з кароткім візытам у Менску.
Лідэр культавага амэрыканскага рок-гурту Aerosmith Стыў Тайлер і яго дачка, галівудзкая зорка Ліў Тайлер, нашчадкі вядомага пісьменьніка Флярыяна Чарнышэвіча.
У Лідзкім раёне ў межах адзначэньня Дня роднай мовы другі тыдзень працягваюць пісаць беларускія дыктоўкі, ладзіць канцэрты і іншыя беларускія мерапрыемствы.
У Горадні можна пабачыць, як будаваліся замкі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
21 лютага ў сьвеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Ці павялічыўся статус беларускай мовы за апошнія гады?
Верш Янкі Купалы «А хто там ідзе» стаў сёньня самым папулярным у Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Яго найчасьцей чыталі на беларускай і роднай мовах дыпляматы шэрагу краін, якія ўдзельнічалі ва ўрачыстай імпрэзе, прысьвечанай сьвяткаваньню Міжнароднага дня роднай мовы і 135-годзьдзю з дня народзінаў першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
У Дзень роднай мовы мінакі магілёўскіх вуліц за цукеркі згадвалі свае ўлюблёныя беларускія словы.
21 лютага прыкладна а 15 гадзіне на памежным пераходзе Дамачава памежнікі затрымалі Аляксандра, сябра гісторыка Віктара Корбута, які, сярод іншага, вёз кнігі з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
Новы праект будзе прадстаўлены палачанам увечары 21 лютага, у Дзень роднай мовы.
21 лютага, у Дзень роднай мовы, а 17:30 ў офісе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны пройдзе Агульнанацыянальная дыктоўка. Правядзе яе намесьніца старшыні ТБМ, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім. Таксама дыктоўка пройдзе ў іншых гарадах Беларусі.
У музэі «Пружанскі палацык» адбылася імпрэза да ўсясьветнага Дня роднай мовы. У часе мерапрыемства ў Пружанах выступілі паэтка Антаніна Хатэнка і сьпявачка Тацьцяна Грыневіч.
Старшыня рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч 20 лютага накіраваў у Генэральную пракуратуру скаргу, у якой просіць спыніць будоўлю на пляцоўцы, якая прымыкае да жылога дома № 49 па вуліцы Мірашнічэнкі, бо яна ўваходзіць у зону аховы гісторыка-культурнай каштоўнасьці «Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў» ва ўрочышчы Курапаты.
Дашкевіч кажа Свабодзе, што актывісты будуць стаяць «да таго моманту, пакуль ня будзе спыненая будоўля… або зачышчаная тэрыторыя спэцназам».
На імпрэзу да Дня роднай мовы, арганізаваную магілёўскімі актывістамі Таварыства беларускай мовы, у палац вобласьці прыйшлі каля сотні чалавек.
На поўначы Менску зранку 20 лютага актывісты праводзяць пратэст супраць высечкі дрэваў і пачатку будаўніцтва офісанага цэнтру за некалькі дзясяткаў мэтраў ад Курапатаў — месца пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Падставай для спыненьня супрацы стала інфармацыя пра тое, што пісьменьнік Захар Прылепін стаў камандзірам батальёну спэцназу так званай ДНР.
Фэстываль адбудзецца з 26 чэрвеня па 3 ліпеня ў Магілёве і пройдзе ў дні сьвяткаваньня 750-годзьдзя горада.
Сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч другі год запар ладзіць турнэ ў Паўночнай Амэрыцы. Пра адданых беларускіх слухачоў, гатоўнасьць эмігрантаў вярнуцца ў Беларусь і выпадковую сустрэчу з прэмʼер-міністрам Канады музыка распавёў Свабодзе.
Вывучыць 100 вершаў Янкі Купалы, праглядаючы электронную скрыню. Менавіта такую магчымасьць прапануе стваральнік сайту kupalaposhtai.by. Штораніцы атрымліваць па адным вершы клясыка будзе кожны, хто пакіне свой электронныя адрас на галоўнай старонцы сайту.
У менскім Палацы мастацтва 22 лютага адкрываецца выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні».
Шыльды з гістарычнымі назвамі пакуль зьявіліся толькі на трох цэнтральных вуліцах Горадні — Савецкай, Ажэшкі, Леніна. Паводле рашэньня Тапанімічнай камісіі гарвыканкаму такія шыльды маюць разьвесіць на 16 гарадзенскіх вуліцах.
У Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа адкрылася фотавыстава «Якуб Колас: вядомы і невядомы», прымеркаваная да 135-годзьдзя пісьменьніка.
Грошы прапаноўваецца пераводзіць па сыстэме «падпіскі» — ахвярадаўца выбірае суму (1, 5, 10, 20, 50 ці 100) і дакляруе, што будзе пераводзіць яе на рахунак «Мова Нанова» штомесяц цягам году.
Радыё Свабода прадстаўляе ўжо другі набор стыкераў для Telegram — бясьпечнага мэсэнджэра Паўла Дурава. Дзесяць стыкераў, як мы спадзяёмся, спадабаюцца аматарам беларускай гісторыі.
Шклоўскі райвыканкам абяцае заснаваць прэмію імя Міхася Зарэцкага «За актыўнае разьвіцьцё і папулярызацыю беларускай мовы». Пра гэта гаворыцца ў лісьце, які атрымала з аблвыканкаму магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы.
Міністэрскія чыноўнікі, прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў, вытворцы, дэпутаты абмяркоўвалі на круглым стале ў Палаце прадстаўнікоў, ці трэба замацоўваць у заканадаўстве, каб на этыкетках і ўпакоўцы тавараў абавязкова падавалася інфармацыя па-беларуску.
Пра гэта паведаміў старшыня Слуцкай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віталь Амяльковіч пасьля сустрэчы са старшынём гарсавету.
Тымчасам у аргкамітэце «Эўрабачаньня» адбыўся кадравы канфлікт, які выклікаў трывогу: ці будзе конкурс падрыхтаваны своечасова.
Галоўны рэдактар газэты «Народная Воля» на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заступіўся за шэраг незалежных выданьняў, якія маюць праблемы з распаўсюдам праз сыстэму падпіскі і шапікі «Белсаюздруку».
Старшыня Лідзкай раённай арганізацыі ТБМ Валеры Мінец заявіў, што, што ад пачатку трансьляцыі (з сакавіка мінулага году) лідзкае «Тваё радыё» амаль не трансьлюе беларускамоўнай музыкі, а этэр ледзь не на 100% складаецца з расейскага шансону і поп-шлягераў.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч 13 лютага выступіла ў Менску на канфэрэнцыі «Мэдыі Беларусі: выклікі і шанцы». Вось некаторыя яе выказваньні.
Загрузіць яшчэ