Імя Клаўдзія Дуж-Душэўскага, думаю, вядомае шмат каму: грамадзка-палітычны дзеяч, дыплямат, пэдагог, архітэктар, стваральнік эскізу аднаго з нашых нацыянальных сымбаляў — бел-чырвона-белага сьцягу... А вось пра ягоную сястру Ганну, напэўна, ведае толькі вузкае кола спэцыялістаў.