Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чаканьні «бязьвізавых» замежнікаў менскае мэтро загаварыла па-ангельску


Менскі мэтрапалітэн зь 10 лютага зноў пачаў аб’яўляць назвы станцыяў ня толькі па-беларуску, але і па-ангельску.

Пакуль што раніцай 10 лютага станцыі аб’яўлялі на ангельскай мове толькі на Аўтазаводзкай лініі.

Апошні раз мэтро гаварыла па-ангельску падчас правядзеньня чэмпіянату сьвету ў хакеі ў 2014 годзе.

Вяртаньне ангельскай мовы ў абвесткі зьвязана з увядзеньнем 5-дзённага бязьвізавага рэжыму для грамадзянаў 80 краін сьвету, сярод якіх усе краіны Эўразьвязу, а таксама Бразылія, Інданэзія, ЗША, Японія ды іншыя дзяржавы. Рэжым пачынае дзейнічаць з 12 лютага.

XS
SM
MD
LG