Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім Чырвоным касьцёле адкрылася выстава, прысьвечаная Францішку Скарыну


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў» — выстава пад такой назвай адкрылася ў нядзелю ў менскім Чырвоным касьцёле. Выстава прымеркаваная да 500-годзьдзя выданьня Бібліі Францішка Скарыны і адкрылася напярэдадні 14 лютага — дня сьвятых Кірылы і Мятода — апекуноў Эўропы, паведамляе Catholic.by.

Экспазыцыю выставы склалі работы ўдзельнікаў мастацкіх пленэраў імя Яна Хруцкага, якія праходзілі ў 2015 і 2016 гадах у Полацку пры грэка-каталіцкім храме сьвятой Параскевы Полацкай.

«Над духоўным подзьвігам Францішка Скарыны і духоўнымі скарбамі ягонага горада – Полацка, разважалі ў межах плэнэраў у 2015 і 2016 гадах мастакі, якія гасьцявалі ў Полацкай грэка-каталіцкай парафіі. Сёлета плён тых плэнэраў прапанаваны для духоўнага асэнсаваньня жыхарам Менска», – кажа Аляксандр Шаўцоў, настаяцель грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку.

«Як вядома, Ян Хруцкі быў сынам грэка-каталіцкага сьвятара. Таму духоўная спадчына Францішка Скарыны нам асабліва блізкая», – дадаў айцец Аляксандр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG