Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь вызначылася з чатырма новымі заяўкамі ў Сьпіс усясьветнай спадчыны UNESCO


Артур Клінаў, фота зь нізкі «Горад СОНца», 2002–2007

У намінацыйнае дасье для сьпісаў матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны UNESCO ўвайшлі:

1) Праспэкт Незалежнасьці ў Менску ў якасьці сэрыйнай транспамежнай намінацыі «Пасьляваенная сацыялістычная архітэктура краін Усходняй і Цэнтральнай Эўропы».

Праспэкт Незалежнасьці ў Менску
Праспэкт Незалежнасьці ў Менску

2) Урачыстасьць у гонар іконы Маці Божай Будслаўскай («Будслаўскі фэст»).

3) Культура дуды.

4) Лясное бортніцтва.

Такое рашэньне прыняла сёньня Нацыянальная камісія Беларусі ў справах UNESCO.

Напярэдадні Свабода прапанавала наведнікам нашага сайту назваць свае варыянты. І вось якія адказы мы атрымалі:

  • Наваградзкi замак.
  • Наваградзкi фарны касьцёл.
  • Наваградзкi дом-музэй Адама Мiцкевiча.
  • Аўгустоўскі канал і Горадня.
  • Косаўскі замак.
  • Замак у Ружанах.
  • Замак у Гальшанах.
  • Сынкавіцкая царква і Каложа. Мураванская царква.
  • Спасаўская царква ў Полацку і яе фрэскі.
  • Беларуская мова.
  • Беларускае ткацтва.
  • Слуцкія паясы...»

Пакуль у сьпісы UNESCO ўключаны пяць беларускіх абʼектаў:

  • Белавеская пушча,
  • Мірскі замак,
  • Нясьвіскі палацава-паркавы комплекс,
  • геадэзічная дуга Струвэ,
  • абрад «Калядныя цары».

Сёньня Нацыянальнай камісіі быў прадстаўлены праект «Спадчына Францыска Скарыны», які будзе на працягу году рэалізаваны Дзяржаўным мастацкім каледжам імя Глебава ў Беларусі і за мяжой пры падтрымцы UNESCO.

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей, які ачольвае нацыянальную камісію, сказаў, што ў гэтым праекце «ўдала спалучаецца нацыянальнае і міжнароднае вымярэньне знакавай для Беларусі падзеі. Тое, што галоўныя ўдзельнікі праекту — дзеці і моладзь, выгадна падкрэсьлівае гістарычнае значэньне Скарынавай спадчыны і яе скіраванасьць на будучыню».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG