Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдзіч назваў газэты, за якія заступіўся перад Лукашэнкам


Шапік «Белсаюздруку» ў Менску, 2016 год 

Галоўны рэдактар газэты «Народная Воля» на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заступіўся за шэраг незалежных выданьняў, якія маюць праблемы з распаўсюдам праз сыстэму падпіскі і шапікі «Белсаюздруку». І Лукашэнка паабяцаў вярнуць незалежныя газэты ў «Белсаюздрук» і падпіску.

Сярэдзіч назваў Беларускай асацыяцыі журналістаў поўны сьпіс выданьняў, які перадаў Лукашэнку. Гэта «Борисовские новости», «Вольнае Глыбокае», «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час», Intex-press, «Новы час», «СНплюс. Свободные новости плюс», «Рэгіянальная газета» і «ARCHE. Пачатак».

Сама «Народная Воля», як і «Наша Ніва», цяпер прадаецца ў «Белсаюздруку». Іх распаўсюд быў забаронены ў 2006–2008 гадах.

Галоўныя рэдактары «Газеты Слонімскай» і «Борисовских новостей» раней распавядалі Свабодзе, як ім адмаўлялі ў падпісцы і распаўсюдзе, якую долю накладу яны праз гэта страцілі. А галоўнаму рэдактару «Бабруйскага кур’ера», чыя газэта некалі выдавалася накладам у 20 тысяч асобнікаў, ужо няма чаго вяртаць у «Белсаюздрук»: выданьне мусіла сысьці ў інтэрнэт.

XS
SM
MD
LG