Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Менсктранс" адмовіўся вяртаць рускую мову на праязныя. Рашэньне падтрымала Палата прадстаўнікоў


У Палаце прадстаўнікоў і прадпрыемстве «Менсктранс» ня лічаць, што праязныя на беларускай мове парушаюць правы рускамоўных.

Гэта вынікае з адказаў, атрыманых на зварот складальніка разьмешчанай у інтэрнэце пэтыцыі «Патрабаваньне роўнага права для рускамоўных». На гэты момант пад пэтыцыяй падпісаліся 12 чалавек, паведамляе БелаПан.

Яны просяць «забясьпечыць рэальную роўнасьць дзяржаўных моў шляхам разьмяшчэньня інфармацыі на праязных дакумэнтах на абедзьвюх мовах». У пэтыцыі гаворыцца, што хоць большасьць беларусаў і прызнаюць беларускую мову сваёй роднай, паводле статыстычных зьвестак, гутарковай мовай для абсалютнай большасьці беларусаў усё ж такі зьяўляецца руская.

У адказе сталічнага транспартнага прадпрыемства гаворыцца, што «праязныя квіткі аформленыя на беларускай мове і ў адпаведнасьці з заканадаўствам», а «Менсктранс» не надзелены правам заканадаўчай ініцыятывы».

У адказе з Палаты прадстаўнікоў, падпісаным старшынёй пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігарам Марзалюком, адзначаецца: «Выкарыстаньне беларускай мовы на транспарце, у тым ліку на праязных дакумэнтах, зьяўляецца законным, правамерным і не парушае правы грамадзян». Увядзеньне абавязковага дубляваньня інфармацыі ў сфэры транспартнага абслугоўваньня на дзьвюх дзяржаўных мовах, паводле Марзалюка, непазьбежна выкліча дадатковыя выдаткі дзяржаўных органаў і транспартных арганізацый».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG