Польскі і італьянскі навуковец, прафэсар вэнэцыянскага ўнівэрсытэту Ка Фоскары Аляксандар Навумаў, аўтар дзесяці навуковых прац пра Францішка Скарыну, у тым ліку самага поўнага выданьня твораў Скарыны ў перакладзе на польскую мову, расказаў у інтэрвію Радыё Свабода пра сваю гіпотэзу, паводле якой Скарына пабываў у Вэнэцыі, шмат чаму там навучыўся і сустракаўся ў гэтым горадзе з сэрбскім першадрукаром Божыдарам Вукавічам.