Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Казімера Малевіча


Казімер Малевіч. Аўтапартрэт (1910)

Падзеі 23 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Адкрыцьцё фатавыставы «Рукі клопату»

Выстава ставіць сваёй мэтай абʼяднаць людзей вакол каштоўнасьці чалавечага жыцьця. Асноўны фокус фатаздымкаў накіраваны на рукі як сымбаль своеасаблівай чалавечай гісторыі.

Менск, гатэль Renaissance (пр. Дзяржынскага, 1е).
Адкрыцьцё выставы а 18-й гадзіне.

Дата дня

«Сьцяна Малевіча» ў амстэрдамскім Стэдэліку
«Сьцяна Малевіча» ў амстэрдамскім Стэдэліку

23 лютага 1878 году нарадзіўся мастак Казімір Малевіч. У 1919–1922 гадах Малевіч жыў і працаваў у Віцебску, дзе выкладаў у Народнай мастацкай школе.

Таксама ў гэты дзень

1919 — у Маскве быў адкрыты клюб рабочых-беларусаў «Беларус».

1944 — была заснаваная Беларуская краёвая абарона (БКА).

1944 — Сталін скасаваў Чачэна-Інгускую аўтаномную рэспубліку. Неўзабаве пачалася дэпартацыя чачэнцаў і інгушоў у Сярэднюю Азію.

У гэты дзень нарадзіліся

1891 — Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, пэдагог.

1907 — Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнавец, грамадзкі дзяяч.

У памяці

1766 — памёр Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1855 — памёр Карл Фрыдрых Гаўс, нямецкі матэматык, астраном і фізык.

XS
SM
MD
LG