Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названы шорт-ліст прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча


Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк на 2000 даляраў. Прэмія будзе выдавацца сёмы раз.

У сёлетні шорт-ліст увайшлі наступныя кнігі і аўтары:

Паэзія

  • Аляксей Арцёмаў. Скрозь кілямэтры.
  • Міхал Бараноўскі. Volumen 1.
  • Ганна Комар. Страх вышыні.

Проза

  • Андрэй Дзічэнка. Сонечны чалавек.
  • Андрусь Горват. Радзіва «Прудок». Дзёньнік.
  • Уладзімер Садоўскі. 1813.

Пераклад

  • Адэля Дубавец (пер. з польскай): Вітальд Шаблоўскі. Танец мядзьведзяў.
  • Надзея Кім (пер. з ангельскай): Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі: Пляменьнік чараўніка.
  • Сюзанна Паўкштэла (пер. зь літоўскай): Альвідас Шляпікас. Бог дажджу.

У журы прэміі ўвайшлі: Павал Бераговіч, Анатоль Івашчанка, Віктар Казько, Наста Кудасава, Тацяна Нядбай, Міхась Скобла, Ціхан Чарнякевіч.

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, дабрачынным фондам «Вяртаньне» і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў.

Сярод ранейшых пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Тацяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Сьвятлана Рогач і інш.

XS
SM
MD
LG