Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч праводзіць аўтограф-сэсію


На Міжнародным кніжным кірмашы ў Менску праходзіць аўтограф-сэсія Сьвятланы Алексіевіч.

Яна пачалася аб 11-й гадзіне на стэндзе расейскага выдавецтва «Время». За дзьве гадзіны да пачатку ўтварылася чарга ў некалькі дзясяткаў чалавек. Людзі кажуць, што не шкадуюць часу, каб атрымаць аўтограф Нобэлеўскай ляўрэаткі.

Стэнд «Время» займае адзін невялікі стол побач з расейскімі выдаўцамі эзатэрычнай літаратуры.

Сталы суседніх выдавецтваў абcлугоўваюць хлопцы з майкамі «СССР».

Аўтограф-сэсія адбываецца ў надзвычай нязручных умовах, людзям не хапае месца. На суседнім стэндзе вельмі гучная музыка. Некалькі разоў людзі прасілі зрабіць музыку цішэй, але рэакцыі няма.

Сэсія не абмежаваная па часе і будзе працягвацца да апошняга жадаючага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG