Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля Курапатаў паставілі намёт для пратэстоўцаў — будзе кругласутачная вахта. Відэа. Фота

абноўлена

На поўначы Менску зранку 20 лютага актывісты праводзяць пратэст супраць высечкі дрэваў і пачатку будаўніцтва офісанага цэнтру за некалькі дзясяткаў мэтраў ад Курапатаў — месца пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч кіруе доўгатэрміновай акцыяй у абарону мэмарыялу сталінскіх ахвяраў у Курапатах.

Каля месца будаўніцтва офіснага цэнтру будзе вахта, дзяжурства праціўнікаў гэтага будаўніцтва, па прыкладзе доўгатэрміновай акцыі 2001–2002 гадоў, калі тут будавалася Менская кальцавая дарога, паведаміў Дашкевіч.

«Мы робім гэта для таго, каб абараніць Курапаты. Гэта ахоўная зона вакол Курапатаў. Спадзяёмся, што далучацца і жыхары гэтага мікрараёну, якія кажуць, што для іх гэтая будоўля сталася навіною, зь імі ніхто не раіўся наконт гэтага будаўніцтва».

Дашкевіч у Курапатах: «Калі сёньня зьнясуць намёт, заўтра ён будзе выстаўлены яшчэ раз»

На поўначы Менску зранку 20 лютага актывісты праводзяць пратэст супраць высечкі дрэваў і пачатку будаўніцтва офісанага цэнтру за некалькі дзясяткаў мэтраў ад Курапатаў — месца пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

«Гэта рашэньне Менгарвыканкаму нумар 162 ад 20 студзеня 2017 году.. Замоўца будаўніцтва — таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Кіпрэканструкцыя», будуе таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Белрэканструкцыя», — распавядаў Свабодзе сакратар управы сойму КХП БНФ і сябра «Хрысьціянскай злучнасьці Курапаты» Алесь Чахольскі. — Найхутчэй гэта даччыныя фірмы. «Кіпрэканструкцыя» мае юрыдычны адрас на Ваўпшасава, 22а, пакой 22. Цікавае пытаньне, як ТАА, якое мае пакойчык у офісным цэнтры ці яшчэ дзе, дазволілі будавацца на гэтым лапіку паміж кальцавой дарогай і дамамі па вуліцы Мірашнічэнкі 49, 51, 53?»

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG