Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкае літаратурнае агенцтва адмовілася ад супрацы з Захарам Прылепіным


Захар Прылепін
Захар Прылепін

Падставай для спыненьня супрацы стала інфармацыя пра тое, што пісьменьнік Захар Прылепін стаў камандзірам батальёну спэцназу так званай ДНР.

Wiedling Literary Agency, якое месьціцца ў Нямеччыне і прадстаўляе інтарэсы рускіх аўтараў, заявіла, што працягвае выконваць кантрактныя абавязальніцтвы перад іншымі партнэрамі-выдавецтвамі, якія выдаюць кнігі Прылепіна.

Свой прыбытак ад гэтых паслугаў агенцтва ахвяруе міжнароднай праваабарончай кампаніі Amnesty International. Пра гэта BBC паведаміў кіраўнік агенцтва Томас Відлінг.

Ад пачатку ўзброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны Захар Прылепін актыўна падтрымліваў прарасейскіх сэпаратыстаў. У прыватнасьці, ён займаўся дастаўкай так званай гуманітарнай дапамогі ў «ДНР». Ад 2015 году ён зьяўляецца дарадцам кіраўніка самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандра Захарчанкі і апублікаваў пра яго кнігу.

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзьмітры Пяскоў заявіў, што Крэмль «канстатуе» той факт, што грамадзянін Расеі Прылепін знаходзіцца ў Данбасе, але «не камэнтуе» яго.

У 1990-х гадах Прылепін служыў у АМАПе, удзельнічаў у апэрацыях у Чачні і Дагестане. Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай партыі «Іншая Расея» на чале з Эдуардам Лімонавым. Зьяўляецца ляўрэатам шэрагу літаратурных прэміяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG