Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўвёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб увядзеньні пэрсанальных санкцый супраць шэрагу фізычных і юрыдычных асоб Беларусі.
Расея перакінула з Сырыі ва Ўкраіну сыстэму СПА С-300 і больш за тысячу вайскоўцаў.
Юры Панчанка, рэдактар украінскага выданьня «Європейська правда», нагадвае, што некаторыя ўкраінцы ў 2020-м лічылі, што Лукашэнка будзе лепшым за апазыцыю і адказвае на пытаньне, у чым прэтэнзіі ўкраінскіх палітыкаў да Ціханоўскай.
Рэгулярныя катаваньні затрыманых расейскімі войскамі і іх падразьдзяленьнямі падчас акупацыі Ізюму на ўсходзе Ўкраіны былі часткай «палітыкі і пляну» — да такой высновы прыйшлі праваабаронцы арганізацыі Human Rights Watch (HRW) у справаздачы 19 кастрычніка.
Міністэрства сельскай гаспадаркі Ўкраіны паведаміла, што нягледзячы на закрыцьцё некалькіх марскіх партоў і расейскае ўварваньне, экспарт збожжа за першыя 17 дзён кастрычніка быў усяго на 2, 4% ніжэй, чым за той самы пэрыяд 2021 году.
Праз вайну Расеі супраць Украіны і рост інфляцыі чатыры мільёны дзяцей ва Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі апынуліся за рысай беднасьці.
Украіна змагла ўтрымаць энэргетычную ўстойлівасьць пасьля масіраваных ракетных удараў Расеі, не ўдалося паралізаваць энэргетычную галіну і запалохаць украінцаў, паведаміў у фэйсбуку прэм’ер-міністар Дзяніс Шмыгаль.
Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў робіць дзьве высновы: ваенная параза Расеі непазьбежная, Расея — тэрарыстычная дзяржава.
Алег Осіпаў расказвае, што да падзей 2020 году жыў у Менску. Быў вымушаны ўцякаць з краіны, бо займеў крымінальны перасьлед за пратэсты. У канцы 2020 году ён пераехаў ва Ўкраіну.
У дэакупаваных украінскім войскам гарадах Данецкай вобласьці эксгумавалі больш за 120 трупаў. І работы працягваюцца. Два масавыя пахаваньні знайшлі ў Лімане, яшчэ адно — у Сьвятагорску. У брацкіх магілах, акрамя целаў вайскоўцаў, знайшлі і целы дзяцей.
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі адзначылі, што Расея ўсё яшчэ ажыцьцяўляе тактычныя наступальныя дзеяньні, але зь ліпеня захапіла няшмат населеных пунктаў Украіны, калі такія ўвогуле былі.
Амбасадараў Расеі і Беларусі ў Баўгарыі ня трэба запрашаць на адкрыццё 48-га Нацыянальнага сходу 19 кастрычніка. Вакол гэтай пазыцыі аб’ядналася большасць партый, прадстаўленых у новым парлямэнце, паведаміла Надзежда Ярданова з «Дэмакратычнай Баўгарыі».
Акрамя раскансэрваванай вайсковай тэхнікі зь Беларусі ў РФ вывозяць таксама боепрыпасы з арсэналу беларускага войска, паведаміў 13 кастрычніка тэлеграм-канал «Live. Сообщество железнодорожников».
Кампанія SpaceX амэрыканскага мільярдэра Ілана Маска заявіла, што больш ня можа фінансаваць сэрвіс спадарожнікавай сувязі ва Ўкраіне ў ранейшым аб'ёме і прапанавала Пэнтагону ўзяць выдаткі на сябе. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на ліст SpaceX абароннаму ведамству.
Беларускі Аліна Караткевіч і Сьвятлана расказваюць, што адбываецца гэтымі днямі ў Львове і Кіеве.
Практыка «дзяржаўных пераваротаў» і «дыктат санацыйнага пакараньня» можа распаліць трэцюю сусьветную вайну, заявіў Аляксандар Лукашэнка 13 кастрычніка ў Астане на шостым саміце Нарады па ўзаемадзеяньні і мерах даверу ў Азіі.
У ведамстве назвалі апошнія ракетныя ўдары па Ўкраіне «прыкметамі слабасьці і роспачы».
Па выніках верасьня 2022 году, месяца, калі ў Расеі была абвешчана мабілізацыя насельніцтва на вайну ва Ўкраіне, амаль палова апытаных расейцаў адчуваюць страх, тугу, напружаньне або раздражненьне. Індэкс іх настрою дасягнуў мінімуму за 14 гадоў. Гэта вынікае з графіка «Левада-цэнтру».
Прэзыдэнт ЗША абмеркаваў сытуацыю ва Ўкраіне ў эксклюзіўным інтэрвію тэлеканалу CNN, якое выйшла ў эфір у аўторак увечары. Пераказ інтэрвію падае Голас Амэрыкі.
Польская кампанія PERN, якая абслугоўвае нафтаправод «Дружба», паведаміла аб разгермэтызацыі на ўчастку каля гораду Плоцку.
Пазаштатны дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч у праграме «Фейгін Live» назваў Сьвятлану Ціханоўскую законна абранай прэзыдэнткай, раскрытыкаваў украінцаў за беларусафобію і параўнаў сытуацыю ў Беларусі з той, што існуе ў акупаваных рэгіёнах Украіны.
У Нацыянальнай дзяржаўнай кампаніі «Енергоатом», якая ажыцьцяўляе кіраваньне атамнымі электрастанцыямі, заявілі аб выкраданьні ў акупаваным расейцамі Энэргадары намесьніка генэральнага дырэктара Запароскай АЭС Валерыя Мартынюка.
Сьпікер Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Андрэй Юсаў заявіў, што Расея перавезла ў Беларусь 32 дроны-камікадзэ іранскай вытворчасьці і да 14 кастрычніка плянуе завезьці яшчэ восем такіх бесьпілётнікаў.
Служба бясьпекі Ўкраіны абвясьціла ў вышук былога прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Яго шукаюць па артыкуле аб замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць краіны, учыненым прадстаўніком улады.
Брусэль адрэагаваў на апошнія заявы дыктатара.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што дамовіўся з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам аб неабходнасьці тэрмінова правесьці нараду лідэраў «Групы сямі» (G7) для абмеркаваньня сытуацыі ва Ўкраіне пасьля масіраванай расейскай ракетнай атакі.
Амбасада ЗША адрэагавала на інтэнсіўны ракетны абстрэл Украіны.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падчас выступу паабяцаў «цьвёрдыя адказы» ў выпадку тэрактаў на тэрыторыі РФ.
У Дзяржаўнай службе надзвычайных сытуацый Ўкраіны паведамілі, што ў выніку абстрэлаў Львоўская, Палтаўская, Сумская і Харкаўская вобласьці засталіся без электрычнасьці.
Беларусь бярэ ўдзел у «спэцыяльнай апэрацыі» ва Ўкраіне, выконваючы некалькі функцый. Пра гэта на канале «Беларусь-1» заявіў першы намесьнік дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь Павал Муравейка.
Новы пакет санкцый дазволіць ЭЗ уносіць у чорны сьпіс асоб, якія дапамагаюць абыходзіць санкцыі Эўразьвязу. Увядзеньне экстратэрытарыяльнага аспэкту азначае сабой буйны зрух у санкцыйнай палітыцы ЭЗ, адзначае Bloomberg.
Намаганьні ўкраінскага боку сканцэнтраваныя на нарошчваньні прыкрыцьця дзяржаўнай мяжы, адзначыў кіраўнік Кіраўнік памежнага камітэту Беларусі Анатоль Лапо ў інтэрвію СТВ.
Літаральна зь першых дзён вайны кампанія беларусаў прыехала ў польскі Пярэмышль, каб дапамагаць украінскім уцекачам. Андрэй Кулакоў бясплатна перавозіць уцекачоў. «За гэтыя месяцы перавёз каля 50 тысяч чалавек. Наматаў на сваім бусе каля 60 тысяч кілямэтраў», — кажа ён.
У Кіеве лічаць заявы і засьцярогі МЗС Беларусі беспадстаўнымі. Там заклікалі рэжым Лукашэнкі спыніць хаўрус з Масквой.
Здымкі PlanetScope апублікаваныя кампаніяй Planet у твітары.
Расейскія прыватныя вайсковыя кампаніі вэрбуюць наймітаў на тэрыторыі Беларусі, заявіў у эфіры «Вайсковага тэлебачаньня» прадстаўнік галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Вадзім Скібіцкі.
У выніку выбуху на Керчанскім мосьце, які вядзе з Краснадарскага краю Расеі ў анэксаваны Крым, абрынулася частка дарожнага палатна, на мосце пачаўся пажар, былі таксама пашкоджаны чыгуначныя пуці.
Рух па Крымскім (Керчанскім) мосьце адкрылі для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Пра гэта паведаміў расейскі кіраўнік анэксаванага Крыму Сяргей Аксёнаў, перадае праект Радыё Свабода Крым. Рэаліі.
У Службе бясьпекі Ўкраіны на просьбу Радыё Свабода пракамэнтаваць магчымае дачыненьне Ўкраіны да выбухаў на Крымскім (Керчанскім) мосьце 8 кастрычніка не пацьвердзілі і не адмаўлялі гэты факт.
Раніцай 8 кастрычніка на Крымскім мосьце разгарэўся пажар. Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт РФ заявіў, што на мосьце адбыўся падрыў грузавога аўтамабіля. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі тры чалавекі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі абвясьціў пра тое, што Ўкраіна прызнае Курыльскія астравы часткай Японіі. Ён падпісаў адпаведнае рашэньне, а Вярхоўная Рада Ўкраіны зрабіла заяву на гэты конт.
Выведка Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі паведаміла, што цяпер трафэйная расейская вайсковая тэхніка складае значную частку рыштунку Ўзброеных сілаў Украіны.
Старшыня Эўрапарлямэнту Рабэрта Мэтсала дала зразумець, што Эўрапейскі Зьвяз можа ўвесьці дадатковыя санкцыі супраць Расеі за яе ўварваньне ва Ўкраіну.
Паслы ўсіх 28 краін Эўразьвязу ў Брусэлі ўхвалілі восьмы пакет абмежавальных захадаў супраць Расеі за яе напад на Ўкраіну і ранейшую анэксію ўкраінскага паўвострава Крым.
Прэзыдэнт Уладзімір Пуцін у сераду, 5 кастрычніка, падпісаў фэдэральныя законы, якія ратыфікуюць дамовы аб уваходжаньні акупаваных тэрыторый Данецкай, Запароскай, Луганскай, часткі Мікалаеўскай і Херсонскай абласьцей у склад Расеі.
Амэрыканскія вайскоўцы пакуль ня ўбачылі ў дзеяньнях Крамля нічога, што магло б памяняць пазыцыю ЗША адносна прымяненьня ядзернай зброі.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) перакананыя, што выкраданьне генэральнага дырэктара Запароскай АЭС Ігара Мурашова і перадача яго ўкраінскім уладам зьяўляюцца адным з этапаў для ўсталяваньня поўнага кантролю над гэтай атамнай станцыяй з боку Расеі.
Офіс прэзыдэнта краіны апублікаваў адказ на запыты журналістаў аб тым, чаму яго імя не было сярод дзевяці кіраўнікоў дзяржаў, якія 2 кастрычніка выступілі з заявай аб падтрымцы Ўкраіны.
«Місіс Крым – 2022» аштрафавалі на 40 тысяч расейскіх рублёў (каля 700 даляраў) за выкананьне песьні «Червона калина». Яе сяброўку арыштавалі на 10 дзён.
Дэпутаты Дзяржаўнай Думы на пазаплянавым пленарным пасяджэньні 3 кастрычніка ратыфікавалі дакумэнты аб анэксіі Расеяй Данецкай, Запароскай, Луганскай, Херсонскай і часткі Мікалаеўскай абласьцей Украіны.
Загрузіць яшчэ