Расея пашкодзіла інфраструктуру ў васьмі абласьцях Украіны, чатыры зь іх засталіся без электрычнасьці

Выбухі ў сталіцы Ўкраіны Кіеве, 10 кастрычніка 2022
Выбухі ў сталіцы Ўкраіны Кіеве, 10 кастрычніка 2022

У Дзяржаўнай службе надзвычайных сытуацый Ўкраіны паведамілі, што ў выніку абстрэлаў Львоўская, Палтаўская, Сумская і Харкаўская вобласьці засталіся без электрычнасьці.

«У выніку абстрэлаў ракеты пацэлілі ў інфраструктурныя аб’екты ў васьмі абласьцях. Пакуль што маем інфармацыю аб васьмі загінулых і 36 асобах траўмаваных. Вядома, што гэта не канчатковыя лічбы», — паведаміў прэс-афіцэр ведамства Аляксандар Харунжый у эфіры ўсеўкраінскага тэлемаратону #UAPазом.

Улады паведамляюць, што пагроза новых ракетных удараў Украіны з боку расейскіх войскаў застаецца. Расея пачала інтэнсіўна абстрэльваць украінскія мірныя гарады на пачатку 9-й раніцы.

Раней галоўнакамандуючы Ўзброеных сіл Украіны Валер Залужны паведаміў, што Расея раніцай 10 кастрычніка выпусьціла 83 ракеты, 43 зь іх абясшкодзіла супрацьпаветраная абарона Ўкраіны.

Пасьля 12-й гадзіны паступова ва ўсіх рэгіёнах, якія раніцай атакавала Расея, скасавалі паветраную трывогу. Абстрэлы пачаліся прыкладна а 8.00, а трывогу абвясьцілі а 6.47.

​
XS
SM
MD
LG