Мінабароны Ўкраіны паведаміла аб атацы бесьпілётнікаў з тэрыторыі Беларусі

Выбухі ў Кіеве. 10 кастрычніка 2022
Выбухі ў Кіеве. 10 кастрычніка 2022

Кіраўнік Мікалаеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім заявіў, што з тэрыторыі Беларусі запушчана 10 бесьпілётных апаратаў, імаверна іранскай вытворчасьці.

«Вылецелі зь Беларусі 10 дронаў-камікадзэ, перасеклі мяжу ў Валынскай вобласьці, 4 „шагіды“ у раёне Харошаў (Жытомірская), курс на Корасьцень», — напісаў Віталь Кім у сваім тэлеграм-канале.

У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны пацьвердзілі, што Расея задзейнічала іранскія бесьпілётнікі з тэрыторыі Беларусі і часова акупаванага Крыму.«Паводле папярэдняй інфармацыі, дзевяць зь іх зьнішчана», – адзначаецца ў паведамленьні Генштабу Ўкраіны.

Аналягічную інфармацыю ў эфіры радыё «Новое время» паведаміў і дарадца Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Расьціслаў Сьмірноў.

Па ўсёй тэрыторыі Ўкраіны 10 кастрычніка гучыць паветраная трывога, якую абвясьцілі ў 6:47 раніцы.

Сьпікер Паветраных сіл Украіны Юры Ігнат паведаміў, што ўсе ракеты былі запушчаны з тэрыторыі Расеі.

«Стратэгічныя самалёты ўзьлятаюць з раёну Астрахані, адтуль ляцяць на поўнач Касьпійскага мора і адтуль ажыцьцяўляюць запускі», — сказаў Юры Ігнат у эфіры ўсеўкраінскага тэлемаратону #UAРазом.

Сьпікер паветраных сіл Украіны дадаў, што супрацьпаветраная абарона зьбіла 9 з 12 бесьпілётнікаў імаверна іранскага паходжаньня. Адна Юры Ігнат не ўдакладніў кірункі, на якіх адбылася атака дронамі.

​
XS
SM
MD
LG