Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўкраінскай выведцы заявілі аб новых пастаўках Расеяй дронаў у Беларусь і вывазе беларускіх боепрыпасаў


Андрэй Юсаў
Андрэй Юсаў

Сьпікер Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Андрэй Юсаў заявіў, што Расея перавезла ў Беларусь 32 дроны-камікадзэ іранскай вытворчасьці і да 14 кастрычніка плянуе завезьці яшчэ восем такіх бесьпілётнікаў.

«Можам канстатаваць, што Лукашэнка працягвае дапамагаць Пуціну, але гэта ня ўдзел у наземнай апэрацыі, гэта непаўнавартасная вайна з боку Беларусі. Так, на 10 кастрычніка ў Беларусь ужо даставілі 32 іранскія бесьпілётнікі тыпу „Shahed-136“, да 14 кастрычніка маюць даставіць яшчэ 8 адзінак гэтых „шагідаў“», — сказаў Андрэй Юсаў у эфіры ўсеўкраінскага тэлемаратону #UAРазом.

Паводле яго, Беларусь актыўна дапамагае Расеі ўзбраеньнем і пастаўкамі боекамплектаў, а таксама рыхтуецца да частковага разьмяшчэньня на сваёй тэрыторыі мабілізаваных расейцаў.

«Але гэта выклікі ня толькі для Ўкраіны. Гэта выклік і для самой Беларусі, таму што гэта, па сутнасьці, павелічэньне расейскага акупацыйнага корпусу на тэрыторыі Беларусі. І выклік нават для самога Лукашэнкі, таму што гэтыя расейскія штыхі могуць павярнуць у нейкі момант і супраць яго», — мяркуе сьпікер Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Андрэй Юсаў.

10 кастрычніка ў Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны паведамілі аб атацы ўкраінскай тэрыторыі дронамі, запушчанымі зь Беларусі і акупаваных паўднёвых тэрыторый Украіны. Супрацьпаветраныя сілы зьбілі на паўночным кірунку 9 дронаў тыпу «Shahed-136».

Паводле вайсковай выведкі Ўкраіны, на чыгуначную станцыю «Кіраўская» у Крыме прыбыў эшалён у складзе 12 вагонаў з боепрыпасамі, адпраўленымі з арсэналу ў Добрушы Гомельскай вобласьці.

«Найбліжэйшым часам заплянавана перамяшчэньне 13 эшалёнаў з узбраеньнем і вайсковай тэхнікай (219 плятформ), боепрыпасамі (28 вагонаў) і вайскова-тэхнічнай маёмасьцю з арсэналаў і баз захоўваньня Ўзброеных сіл Беларусі», — паведамілі ў выведцы.

Паводле Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, Беларусь перадае боепрыпасы з Броннай Гары Берасьцейскай вобласьці, з Дубецкага Гомельскай вобласьці, з Бабра, Урэччы і Старых Дарог Менскай вобласьці.

Вайсковыя грузы чакаюць на дзьвюх чыгуначных станцыях у Растоўскай вобласьці — «Каменскай» і «Марцава».

Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведаміў, што 11 кастрычніка зафіксавалі адразу некалькі новых эшалёнаў з вайсковай тэхнікай Узброеных сіл Беларусі, якія перавозяць у Расею. Раніцай зь Менску перавозіліся дзясяткі танкаў Т-72А і грузавікоў «Урал», зьнятыя з захаваньня на 969-й базе рэзэрву танкаў у гарадзкім пасёлку Урэчча Любанскага раёну Менскай вобласьці. Яшчэ адзін эшалён з УАЗамі, МАЗамі і ЗРК «Тор-М2» заўважылі ў Воршы. Аўтары публікацыі адзначаюць, што цяпер перадача вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў зь Беларусі ў Расеі мае больш масавы характар, чым раней, а факты перадачы бронетэхнікі ўвогуле зафіксавалі ўпершыню.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG