Паслу Ўкраіны ў Менску ўручылі дыпляматычную ноту. МЗС Украіны адрэагавала: Украіна ніколі не замахвалася на чужыя тэрыторыі

Будынак МЗС Украіны
Будынак МЗС Украіны

У Кіеве лічаць заявы і засьцярогі МЗС Беларусі беспадстаўнымі. Там заклікалі рэжым Лукашэнкі спыніць хаўрус з Масквой.

Увечары 8 кастрычніка амбасадара Ўкраіны ў Менску Ігара Кізіма запрасілі ў МЗС Беларусі, каб уручыць яму дыпляматычную ноту. У ноце беларускі бок сьцьвярджае, што Ўкраіна плянуе напад на тэрыторыю Беларусі.

Украінскае МЗС адрэагавала на такія заявы. Там падкрэсьлілі, што інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці і назвалі дзеяньні Менску «чарговымі інсінуацыямі рэжыму».

«Мы не выключаем, што ўручэньне дыпляматычнай ноты можа быць часткай пляну РФ па правакацыі і далейшым абвінавачаньні Ўкраіны.

Мы заклікаем беларускі народ не паддавацца на правакацыі. Украіна ніколі не замахвалася на чужыя тэрыторыі. Мы строга прытрымліваемся фундамэнтальных нормаў і прынцыпаў міжнароднага права і Статута ААН».

Таксама ў Кіеве заклікаюць рэжым Лукашэнкі «перастаць выконваць капрызы Крамля і неадкладна спыніць падтрымку Расеі ў яе агрэсіі супраць Украіны».

​
XS
SM
MD
LG