Кіраўнік памежнага камітэту Лапо: Украіна ўзарвала практычна ўсе масты на мяжы зь Беларусьсю

Украінска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота
Украінска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота

Намаганьні ўкраінскага боку сканцэнтраваныя на нарошчваньні прыкрыцьця дзяржаўнай мяжы, адзначыў кіраўнік Кіраўнік памежнага камітэту Беларусі Анатоль Лапо ў інтэрвію СТВ.

«Намаганьні ўкраінскага боку сканцэнтраваны на нарошчваньні прыкрыцьця дзяржмяжы. Усе практычна памежныя масты ўзарваныя — гэта і аўтамабільныя, і чыгуначныя. Прымежныя дарогі цалкам замінаваны, аж да таго, што ставяць супрацьтанкавыя міны ў тры рады», — цытуе Анатоля Лапо тэлеграм-канал pozirk.

Лапо таксама зазначыў, што на ўкраінскую мяжу «выходзяць не памежныя войскі, а тэрытарыяльная абарона (у гэтай залі можна сказаць: напаўп’яныя)».

«Зазнаём мы на сябе ціск, цэляцца ў нашых памежнікаў, часам страляюць у паветра. Вядзецца пастаянная паветраная выведка», — заявіў кіраўнік ДПК.

​
XS
SM
MD
LG