Пуцін пацьвердзіў ракетныя ўдары па аб'ектах энэргетыкі, вайсковага кіраваньня і сувязі Ўкраіны

Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падчас выступу паабяцаў «цьвёрдыя адказы» ў выпадку тэрактаў на тэрыторыі РФ.

Пуцін заявіў сярод іншага, што Ўкраіна спрабавала падарваць «Турэцкі паток», а СБУ, паводле яго, ужо «зрабіла 3 тэракты ў дачыненьні да Курскай АЭС».

«Без адказу злачынствы такога кшталту пакідаць ужо проста немагчыма», — заявіў Пуцін.

«Сёньня раніцай на прапанову Мінабароны і паводле пляну Генштабу нанесены масіраваны ўдар высокадакладнай зброяй вялікай далёкасьці па абʼектах энэргетыкі, вайсковага кіраваньня і сувязі Ўкраіны. У выпадку працягу спробаў тэрактаў на тэрыторыі Расеі адказы будуць жорсткімі і па сваіх маштабах будуць адпавядаць», — сказаў Пуцін на нарадзе Савету бясьпекі.

10 кастрычніка ў Дзяржаўнай службе надзвычайных сытуацый Ўкраіны паведамілі, што Расея пашкодзіла інфраструктуру ў васьмі абласьцях Украіны. У выніку расейских абстрэлаў Львоўская, Палтаўская, Сумская і Харкаўская вобласьці засталіся без электрычнасьці.

Улады паведамляюць, што пагроза новых ракетных удараў Украіны з боку расейскіх войскаў застаецца. Расея пачала інтэнсіўна абстрэльваць украінскія мірныя гарады на пачатку 9-й раніцы.

Раней галоўнакамандуючы Ўзброеных сіл Украіны Валер Залужны паведаміў, што Расея раніцай 10 кастрычніка выпусьціла 83 ракеты, 43 зь іх абясшкодзіла супрацьпаветраная абарона Ўкраіны.

Пасьля 12-й гадзіны паступова ва ўсіх рэгіёнах, якія раніцай атакавала Расея, скасавалі паветраную трывогу. Абстрэлы пачаліся прыкладна а 8:00, а трывогу абвясьцілі ў 6:47.

Пасьля 12-й гадзіны паступова ва ўсіх рэгіёнах, якія раніцай атакавала Расея, скасавалі паветраную трывогу. Абстрэлы пачаліся прыкладна а 8.00, трывогу абвясьцілі а 6.47.

Паводле папярэдняй інфармацыі Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, загінулі 10 і яшчэ 60 грамадзян атрымалі раненьні ва ўсіх рэгіёнах Украіны, якія атакавала Расея раніцай 10 кастрычніка.

​
XS
SM
MD
LG