Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зрабіў першую рабочую паездку ў Луганскую вобласьць, дзе агледзеў пазыцыі вайскоўцаў на перадавой
Маскоўскі гарадзкі суд адхіліў апэляцыйную скаргу на арышт дваццаці чатырох украінскіх маракоў, якія знаходзяцца ў маскоўскіх сьледчых ізалятарах па абвінавачваньні ў парушэньні межаў Расеі.
Бізнэсмэн Ігар Каламойскі, які нядаўна вярнуўся ва Ўкраіну пасьля двух гадоў за мяжой, свае адносіны з новым прэзыдэнтам Украіны ахарактарызаваў як «вельмі добрыя». Самога Зяленскага ён назваў «цынічным бізнэсмэнам».
«Мы вернемся на родную зямлю», — зьвярнуўся да крымскататарскага народу лідэр гурту «Океан Ельзи» Сьвятаслаў Вакарчук падчас шматтысячнага канцэрту.
Некалькі адэскіх СМІ паведамілі 27 траўня аб бунце зьняволеных, які адбыўся ў калёніі № 51 у Адэсе. Цяпер на тэрыторыі папраўчай установы знаходзяцца пажарныя аўтамабілі і бачны дым: гарыць будынак калёніі.
Ва Ўкраіне ў адным з падручнікаў «Замежная літаратура» для вучняў сёмай клясы сьцьвярджаецца, што паэт Адам Міцкевіч прысьвяціў сваю паэму «Сьвіцязь» аднайменнаму возеру ў Шацкім раёне Валынскай вобласьці.
Пазыцыя Крамля ў пытаньні аб вызваленьні захопленых ля берагоў анэксаванага Крыму ўкраінскіх маракоў не зьмянілася. Іх лёс павінны вырашыць сьледзтва і суд, заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
Украінскі алігарх Ігар Каламойскі лічыць, што Ўкраіне варта абвясьціць дэфолт. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію выданьню Financial Times.
У Кіеве, у рамках IX Міжнароднага фэсту «Кніжны арсэнал», прэзэнтавалі паэтычны зборнік беларуска-амэрыканскай паэткі Вальжыны Морт.
Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заяўляе аб сур’ёзным прагрэсе ў расьсьледаваньні забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета — яго падарвалі ў аўтамабілі ў цэнтры Кіева 20 ліпеня 2016 году.
Сынод Праваслаўнай царквы Ўкраіны абмеркаваў сытуацыю з расколам унутры арганізацыі, але яму так і не ўдалося пераканаць былога кіраўніка Ўкраінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэта.
23 траўня быў апублікаваны і набыў сілу ўказ прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага, які датэрмінова спыніў паўнамоцтвы парлямэнту восьмага скліканьня і прызначыў выбары на 21 ліпеня.
Кабінэт Міністраў Украіны зацьвердзіў новы ўкраінскі правапіс, які пасьля грамадзкага абмеркаваньня прапанавала нацыянальная камісія ў пытаньнях правапісу.
Выданьне The Insider апублікавала расьсьледаваньне аб тым, як кіраўнік анэксаванага Крыму — Сяргей Аксёнаў — імкліва багацее. Дакладней, імкліва багацеюць ягоныя жонка і цешча.
Спэцыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура Ўкраіны распачала дасудовае расьсьледаваньне ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.
Вярхоўная Рада на пазачарговым пасяджэньні 22 траўня ня ўнесла ў парадак дня законапраект прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага па зьмяненьні выбарчага заканадаўства.
Ва Ўкраіне прозьвішчы, якія маюць беларускае паходжаньне, ёсьць аднымі з найбольш распаўсюджаных. Аб гэтым сьведчыць адмысловая мапа, створаная на аснове архіўных дакумэнтаў.
Былы партнэр прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага па «Квартале 95» і старшыня партыі «Слуга народу» Іван Баканаў прызначаны першым намесьнікам старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны.
Баевікі, якіх падтрымлівае Расея, раніцай 22 траўня захапілі восем украінскіх вайскоўцаў, паведамляе штаб апэрацыі Аб’яднаных сіл.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прызначыў кіраўніком адміністрацыі свайго дарадцу ў юрыдычных пытаньнях, асабістага адваката алігарха Ігара Каламойскага Андрэя Богдана.
Рада Бясьпекі адхіліла запыт Расеі аб правядзеньні пасяджэньня з гэтай нагоды — 6 галасоў было супраць, 4 — за і 4 устрымаліся. Галасаваньне ў Радзе бясьпекі адбывалася позна ўвечары ў панядзелак. Расія спрабавала падаць прыняцьце закону аб мове як парушэньне Менскіх пагадненьняў.
Міжведамасная камісія Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю 21 траўня прыняла рашэньне аб увядзеньні антыдэмпінгавага мыта на імпарт ва Ўкраіну цэмэнтных клінкераў і портлэндцэмэнту з Расеі, Беларусі і Малдовы.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб роспуску Вярхоўнай Рады і прызначыў датэрміновыя выбары парлямэнту на 21 ліпеня 2019 году.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 21 траўня дамовіўся зь лідэрамі фракцый Вярхоўнай Рады пра тое, што парлямэнт будзе распушчаны, а ў краіне пройдуць датэрміновыя выбары.
Сьледчы аддзел паліцыі ў Крывым Рогу ў межах крымінальнай справы шукае асобаў, датычных да арганізацыі злачыннай групоўкі, якая займалася вэрбаваньнем дзяўчат ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў для прастытуцыі і жабрацтва.
Лідэр партыі «Голас» Сьвятаслаў Вакарчук заявіў, што яго партыя не атрымлівае сродкі ад алігархаў.
Кіраўнік катэдры высокамабільных дэсантных войскаў і сілаў спэцыяльных апэрацый Нацыянальнага ўнівэрсытэту абароны Ўкраіны пакараны штрафам за парушэньне заканадаўства ў сфэры аховы дзяржаўнай тайны.
Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак і міністар абароны краіны Сьцяпан Палтарак падалі ў адстаўку. Гэта адбылося пасьля інаўгурацыі прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.
Пасьля анэксіі Расеяй Крыму і пачатку баявых дзеяньняў на Данбасе ў 2014 годзе краіны Эўропы і ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі супраць расейскіх кампаній і фізычных асобаў, датычных да агрэсіўных дзеяньняў супраць Украіны. Кіеў уключыўся ў санкцыйную вайну ў канцы 2015-га.
Юрыя Палітыку абвінавачваюць у зборы на тэрыторыі Ўкраіны сакрэтнай інфармацыі для перадачы «нявызначанаму падчас дасудовага расьсьледаваньня дзяржаўнаму органу Рэспублікі Беларусь».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ня будзе адпраўляць віншаваньня ні тэлефанаваць Ўладзіміру Зяленскаму пасьля яго інаўгурацыі 20 траўня на пасадзе прэзыдэнта Ўкраіны.
Новы кіраўнік Украіны адразу ўзяў зь месца ў кар'ер. Сваю інаўгурацыйную прамову ён завяршыў сэнсацыйным абвяшчэньнем пра роспуск парлямэнту.
Сёньня Ўладзімір Зяленскі прысягнуў на вернасьць украінскаму народу і зрабіў адразу некалькі рэзанансных заяў, у тым ліку пра роспуск парлямэнту.
Актор і бізнэсовец Уладзімір Зяленскі ўступіў на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны – ён быў абраны па выніках двух тураў выбараў, якія прайшлі сёлета 31 сакавіка і 21 красавіка.
20 траўня праходзіць інаўгурацыя новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Радыё Свабода трансьлюе падзею ўжывую.
Грамадзяне Ўкраіны ў выніку двух тураў выбараў, якія праходзілі 31 сакавіка і 21 красавіка, абралі Ўладзіміра Зяленскага кіраўніком сваёй дзяржавы. Ён будзе шостым яе прэзыдэнтам.
Дэлегацыю Злучаных Штатаў Амэрыкі на інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ўзначаліць міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры.
На цырымоніі інаўгурацыі новага прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага чакаюцца прэзыдэнты Вугоршчыны, Грузіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, а таксама прэм’ер-міністар Малдовы.
18 траўня спаўняецца 75 гадоў з пачатку дэпартацыі крымскіх татар. Дэпартаваным давалі ад некалькіх хвілін да паўгадзіны на зборы, пасьля чаго на грузавіках везьлі на чыгуначныя станцыі. Адтуль эшалёны пад канвоем адпраўляліся да месцаў высылкі ў Цэнтральную Азію.
Новаабраны прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі верыць у вызваленьне Крыму ад расейскай акупацыі.
Як вырашыцца канфлікт паміж абраным прэзыдэнтам Украіны і большасьцю Вярхоўнай Рады? Якой будзе палітыка Зяленскага адносна Данбасу і Крыму?
Суд у чэскім горадзе Пардубіцы вынес прысуд вайскоўцу чэскай арміі Эрыку Эшту, які ў 2015 годзе нейкі час ваяваў на ўсходзе Ўкраіны на баку прарасейскіх сэпаратыстаў.
Суд у Кіеве адкрыў крымінальную вытворчасьць аб забароне выезду з Украіны ў дачыненьні да дзейнага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі. Аб гэтым паведамляецца на сайце суду.
Вярхоўная Рада Ўкраіны абвясьціла аб прыпыненьні дзейнасьці ўрадавай кааліцыі. Цягам месяца будуць фармаваць новую.
Украінская пісьменьніца Аксана Забужка была сёлета госьцем літаратурнага фэстывалю "Сьвет кнігі" ў Празе. Мы сустрэліся зь ёй у кулюарах фэстывалю і пагаварылі пра тое, якія працэсы прывялі ва Ўкраіне да абраньня прэзыдэнтам шоўмэна Ўладзіміра Зяленскага.
Турыстычнае агенцтва Fantasy Tours разьмясьціла на сваёй старонцы рэкляму дзіцячага летніка Fantasy Camp у Крыме. Каб завабіць кліентаў, агенцтва паведамляе, што заезд у Крым будзе на аўтобусе праз Расею і ніякіх праблемаў ня будзе.
Папулярны ўкраінскі музыка зьбіраецца «зьнішчыць старую палітыку і стварыць палітыку новую».
Уладзімір Зяленскі — шосты прэзыдэнт у гісторыі Ўкраіны. Уступленьне на пасаду новага кіраўніка дзяржавы адпрацавана ў дэталях.
Бізнэсовец актыўна падтрымліваў Зяленскага як кандыдата ў прэзыдэнты, а пры Парашэнку не хацеў знаходзіцца ва Ўкраіне.
Украінскі паэт, празаік і музыкант Сяргей Жадан быў сёлета госьцем літаратурнага фэстывалю "Сьвет кнігі" ў Празе. Мы сустрэліся зь ім у кулюарах фэстывалю і пагаварылі пра тое, што адбываецца ва Ўкраіне пасьля абраньня прэзыдэнтам шоўмэна Ўладзіміра Зяленскага.
Загрузіць яшчэ