Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інаўгурацыя прэзыдэнта Ўкраіны Зяленскага. УЖЫВУЮ


Уладзімір Зяленскі

20 траўня праходзіць інаўгурацыя новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Радыё Свабода трансьлюе падзею ўжывую.

А 10.00 Зяленскі возьме ўдзел ва ўрачыстым пасяджэньні Вярхоўнай Рады Ўкраіны з нагоды прынясеньня прысягі прэзыдэнтам Украіны ўкраінскаму народу.

Пасьля ён павінен прыйсьці ў Марыінскі палац і ўзяць удзел у цырымоніі прадстаўленьня вайскаводаў Узброеных сіл Украіны і ў цырымоніі ўзьняцьця дзяржаўнага сьцяга Украіны.

З 11.20 да 11.50 адбудзецца вітаньне прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім і ягонай жонкай Аленай Зяленскай кіраўнікоў замежных дэлегацый.

На 12.00 — 13.30 плянуецца ўдзел прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў прыняцьці кіраўнікоў замежных дэлегацый з нагоды ўступленьня на пасаду.

Беларусь на інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта Украіны будзе прадстаўляць віцэ-прэм’ер Ігар Ляшэнка. Ён перадаў Зяленскаму віншаваньні ад Аляксандра Лукашэнкі. У 2014 годзе на інаўгурацыю Пятра Парашэнкі езьдзіў Лукашэнка. Тады запрашэньне адпраўлялі асабіста на імя беларускага прэзыдэнта. Уладзімір Зяленскі разаслаў цыркулярнае запрашэньне праз амбасады.

Плянуецца, што ўдзел у інаўгурацыі возьмуць прэзыдэнты Латвіі, Літвы, Эстоніі, Грузіі, Вугоршчыны, віцэ-прэзыдэнт Эўракамісіі Мараш Шэфчавіч і памочнік генэральнага сакратара NATO. Як раней заявілі ў МЗС Украіны, прадстаўнікоў Расеі не запрасілі на інаўгурацыю прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.

У красавіку Ўладзімір Зяленскі атрымаў перамогу ў другім туры выбараў прэзыдэнта, атрымаўшы 73,22% галасоў. Пяты прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка меў 24,45%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG