Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новаабраны прэзыдэнт Зяленскі прысягне ўкраінскаму народу 20 траўня


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі — шосты прэзыдэнт у гісторыі Ўкраіны. Уступленьне на пасаду новага кіраўніка дзяржавы адпрацавана ў дэталях.

Вярхоўная Рада Ўкраіны склікала на 10 гадзін 20 траўня ўрачыстае пасяджэньне, на якім новаабраны прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі мае даць прысягу прэзыдэнта.

Паводле працэдуры, урачыстае пасяджэньне адкрые старшыня Вярхоўнай Рады, потым прагучыць дзяржаўны гімн. Пасьля таго, як сьпікер парлямэнту Андрэй Парубій паінфармуе аб прысутных гасьцях, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі абвесьціць вынікі выбараў з трыбуны парлямэнту.

Пасьля гэтага старшыня Канстытуцыйнага суду Ўкраіны паведаміць пра выкананьне Ўладзімірам Зяленскім усіх канстытуцыйных патрабаваньняў аб несумяшчальнасьці з пасадай прэзыдэнта і пра адсутнасьць іншых абставінаў, якія могуць перашкодзіць складаньню прысягі. Пасьля новаабраны прэзыдэнт падымецца на трыбуну і атрымае ад старшыні Канстытуцыйнага суду тэкст прысягі ўкраінскаму народу — яе зьмест вызначаны Канстытуцыяй Украіны.

Прымаючы прысягу, прэзыдэнт пакладзе адну руку на Канстытуцыю, другую — на Перасопніцкае Эвангельле. Пасьля гэтага Ўладзімір Зяленскі атрымае пасьведчаньне прэзыдэнта і галоўныя сымбалі кіраўніка дзяржавы — булаву, пячатку і нагрудны знак.

У дзень інаўгурацыі прэзыдэнта Вярхоўная Рада Ўкраіны не разглядае ніякіх іншых пытаньняў.

Раней прэзыдэнтамі Ўкраіны былі Леанід Краўчук, Леанід Кучма, Віктар Юшчанка, Віктар Януковіч, Пятро Парашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG