Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі асудзілі вайскоўца, які ваяваў за «ДНР»


Эрык Эшту ў судзе (архіўнае фота)
Эрык Эшту ў судзе (архіўнае фота)

Суд у чэскім горадзе Пардубіцы вынес прысуд вайскоўцу чэскай арміі Эрыку Эшту, які ў 2015 годзе нейкі час ваяваў на ўсходзе Ўкраіны на баку прарасейскіх сэпаратыстаў. Пра гэта паведаміла чэскае грамадзкае радыё.

Эшту асудзілі на тры гады зьняволеньня з адтэрміноўкай выкананьня прысуду — калі на працягу 4 гадоў ён ня будзе мець праблем з законам, яму не давядзецца адбываць пакараньне. Акрамя таго, ён пазбаўлены вайсковага званьня.

Сьледзтва выявіла, што ўвесну 2015 году Эрык Эшту прыбыў на ўсход Украіны і на працягу месяца служыў у падразьдзяленьнях так званай «Данецкай народнай рэспублікі». На сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён разьмяшчаў фатаграфіі, на якіх пазаваў са зброяй. У судзе таксама быў даказаны ўдзел Эшту ў абстрэлах тэрыторыі, кантраляванай украінскімі войскамі.

Па абвінавачваньні ў тэрарызме Эшту пагражала ад 12 да 20 гадоў турмы, але пракуратура прапанавала вынесьці больш мяккі прысуд у сувязі з тым, што па вяртаньні на радзіму падсудны «вёў бездакорнае з прававога пункту гледжаньня жыццё». Суд ўлічыў наяўнасьць у Эшту малалетняга дзіцяці.

У апошнім слове падсудны сказаў: «Я б тры разы падумаў, перш чым туды ехаць, калі б ведаў, што гэтая паездка прывядзе мяне ў залю суду. Я не злыдзень і ня забойца».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG