Жонку кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага Алену Зяленскую ўнесьлі ў базу ўкраінскага сайту «Міратворац» як «інфарматара баевікоў незаконных узброеных фармаваньняў», паведамляе ўкраінская Свабода.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ «Пытаньні эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі», у якім зацьвердзіў плян мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгічнага курсу дзяржавы, паведаміла прэс-служба прэзыдэнта.
Як зьменяцца стасункі Беларусі і Ўкраіны пасьля 21 красавіка? У чым сакрэт рэйтынгу Ўладзіміра Зяленскага? Абмяркоўваюць аглядальніца ўкраінскай Свабоды Наталка Чурыкава, Юры Дракахруст, Франак Вячорка і вядоўца Ганна Соўсь.
20 красавіка ва Ўкраіне «дзень цішыні» перад днём паўторнага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у нядзелю, нагадвае агентцва УНІАН.
Украінскі пісьменьнік і рок-музыка расказаў Радыё Свабода пра «грымучую сумесь» прыхільнікаў кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Зяленскага і пра тое, ці вернуцца ва Ўкраіну «часы з Кабзонам».
Паводле апытаньняў грамадзкай думкі ва Ўкраіне, перад другім турам галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах падтрымка шоўмэна Зяленскага ў два разы перавышае падтрымку дзейнага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.
Беларусь і Ўкраіна ў розных сваіх гістарычных формах існуюць побач ужо ня першае тысячагодьздзе. У іх супольнай гісторыі бывала ўсякае. Ці добра вы арыентуецеся ў хітраспляценьнях іх узаемадачыненьняў - ад сівой даўніны да сёньняшняга дня? Паспрабуйце сябе!
На Нацыянальным спартовым комплексе «Алімпійскі» адбыліся дэбаты між двума кандыдатамі на прэзыдэнта Ўкраіны — Пятром Парашэнкам і Ўладзімірам Зяленскім.
У выніку дэбатаў выбаршчыкі ніводнага з кандыдатаў ня мелі падставаў неяк зьмяніць сваё меркаваньне, прынамсі, у іх вачах іх кандыдат не прайграў.
Па стане на 19:00 19 красавіка на кіеўскі стадыён «Алімпійскі», дзе праходзілі дэбаты Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага, прыйшлі 22 тысячы чалавек, піша Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
У рамках прамога эфіру каманда Ўкраінскай службы Радыё Свабода будзе праводзіць фактчэк (праверку) заяваў кандыдатаў, аналізуючы, наколькі адпавядаюць рэчаіснасьці іх заявы.
Рэпартаж Свабоды з гораду Чуднава Жытомірскай вобласьці, дзе апошнія гады жыў і памёр беларуска-польскі пісьменьнік Ян Баршчэўскі і дзе на гэтым тыдні знайшлі ягоную надмагільную пліту.
На стадыёне «Алімпійскі» у Кіеве сёньня адбудуцца дэбаты Пятра Парашэнкі і Ўладзімера Зяленскага.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прыехаў на Майдан Незалежнасьці на акцыю сваіх прыхільнікаў «Абарані Ўкраіну».
ЗША і Эўрапейскі Зьвяз працягнуць падтрымку Ўкраіны незалежна ад таго, хто пераможа на прэзыдэнцкіх выбарах, другі тур якіх заплянаваны на 21 красавіка, заявілі амбасадарка ЗША ва Ўкраіне Мары Ёванавіч і кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ ва Ўкраіне Юг Мінгарэлі.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што мала кантактаваў з грамадзянамі краіны за пяць гадоў свайго прэзыдэнцтва, і паабяцаў дастукацца да выбарнікаў усімі сродкамі.
Актор і бізнэсоўца Ўладзімір Зяленскі, якому прагназуюць перамогу на сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне, упершыню назваў і паказаў прадстаўнікоў сваёй каманды.
Урад Расеі забараніў увоз шэрагу тавараў ўкраінскай вытворчасьці
Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны распавёў у інтэрвію пра перадвыбарчую сытуацыю ва Ўкраіне і адказаў, ці бачыць пагрозу, што падзеі пачнуць разьвівацца па беларускім сцэнары.
Украінскія інтэлектуалы засьцерагаюць, што магчымае абраньне Ўладзіміра Зяленскага прэзыдэнтам Украіны пагражае краіне непрадбачанымі і небясьпечнымі наступствамі.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выступіў з тэрміновым зваротам да грамадзян.
Украінскі алігарх Ігар Каламойскі адказаў на пытаньні пра ўплыў на Ўладзіміра Зяленскага, пра тое, ці пераедзе яго атачэньне ў высокія ўладныя кабінэты, ды распавёў, пры якіх умовах вернецца ва Ўкраіну.
Расея ўсталёўвае забарону на экспарт нафты і нафтапрадуктаў ва Ўкраіну. Пра гэта на пасяджэньні ўраду ў чацьвер заявіў прэм’ер Дзьмітрый Мядзьведзеў. З 1 чэрвеня іх можна будзе вывозіць толькі па асобных дазволах, паведамляе РИА Новости.
Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ў выпадку абраньня «будзе думаць» аб роспуску цяперашняга скліканьня Вярхоўнай Рады, паколькі «вы ж разумееце, што нам гэта выгадна».
«Ёсьць праблема выхаду на рынкі збыту крымскіх таваравытворцаў, у тым ліку на экспарт».
Урад Украіны ўхваліў рашэньне аб выхадзе з Пагадненьня СНД аб стандартызацыі ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі.
У Службе бясьпекі Ўкраіны заявілі аб затрыманьні групы з васьмярых расейскіх дывэрсантаў. Расейцаў абвінавачваюць у дачыненьні да замаху на супрацоўнікаў ўкраінскіх выведвальных службаў.
Ці моцна адрозьніваюцца праграмы кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне? Магчыма, вы даведаецеся нешта новае, а нешта вас зьдзівіць.
У тройцы лідэраў па выніках першага тура выбараў апынулася Юлія Цімашэнка, кіраўніца партыі «Бацькаўшчына».
Кандыдат у прэзыдэнты, шоўмэн Уладзімір Зяленскі заявіў пра пачатак распаўсюджваньня білетаў на дэбаты са сваім сапернікам на выбарах, дзейным кіраўніком дзяржавы Пятром Парашэнкам на НСК «Алімпійскі».
Папулярны ўкраінскі тэлевядоўца Дзьмітрый Гардон у інтэрвію Свабодзе тлумачыць, чаму ўкраінцаў не задаволілі 5 гадоў кіраваньня Пятра Парашэнкі, чым за яго будзе лепшым Уладзімір Зяленскі і ці падымецца Зяленскі з крэсла перад Лукашэнкам, у адрозьненьне ад свайго героя ў сэрыяле «Слуга народу».
Група «1+1 мэдыя» падала пазоў у суд на прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку аб абароне дзелавой рэпутацыі.
Каманды кандыдатаў у прэзідэнты Ўкраіны Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага заключылі трохбаковае пагадненне са спартовым комплексам «Алімпійскі» ў Кіеве.
Застаецца пяць дзён да другога туру выбараў прэзыдэнта Ўкраіны, які прызначаны на 21 красавіка.
Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня, якое правёў Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі (КМІС).
Яе абвінавачвалі ў падрыхтоўцы тэракту і замаху на захоп улады ў краіне.
Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны, тэлевядоўца і шоўмэн Уладзімір Зяленскі апублікаваў зварот да свайго суперніка на выбарах, дзейнага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі. Відэазварот разьмешчаны 15 красавіка на старонцы Зяленскага ў Facebook.
«Сапраўды, такая спроба заблякаваць дарогу мела месца ў мінулую пятніцу, 13 красавіка. Але пытаньне ўжо ўрэгуляванае і работы працягваюцца».
На сёлетніх выбарах галоўны матыў пратэставы. Грамадзяне Ўкраіны галасуюць ня столькі за кандыдатаў, колькі супраць сыстэмы. Але праграмы кандыдатаў усё ж дазваляюць атрымаць уяўленьне пра тыя арыентыры, якіх яны будуць трымацца ў сваёй дзейнасьці на найвышэйшай дзяржаўнай пасадзе.
Дзеючы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сёньня на стадыёне «Алімпійскі» больш як 45 хвілін чакаў свайго апанэнта Ўладзіміра Зяленскага на дэбаты перад другім турам галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прыйшоў стадыён «Алімпійскі», дзе а 14.14 меліся адбыцца яго дэбаты з Уладзімерам Зяленскім.
Дзяржаўная памежная служба Украіны паведаміла пра затрыманьне ў Валынскай вобласьці трох мясцовых жыхароў без дакумэнтаў падчас іхнае спробы несанкцыянавана перасекчы мяжу на падводах з 28 мяхамі сала.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка зьбіраецца прыйсьці на стадыён «Алімпійскі» ў Кіеве ў нядзелю 14 красавіка, а ягоны супернік па другім туры Ўладзімер Зяленскі — 19 красавіка.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, знаходзячыся ў Парыжы, на наўпроставай сувязі з тэлеканалам «Інтэр» распавёў пра сустрэчы з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель і прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам 12 красавіка.
У пятніцу, 12 красавіка, лідэры Эўразьвязу Ангела Мэркель і Эмануэль Макрон сустрэліся з кандыдатамі ў прэзыдэнты Ўкраіны.
Прэзыдэнт Францыі днём у пятніцу, 12 красавіка, прыняў у Элізэйскім палацы кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
На працягу двух апошніх гадоў Уладзімір Зяленскі як найменей адзінаццаць разоў лётаў у Жэнэву, калі там жыў алігарх Ігар Каламойскі, а пасьля яго пераезду ў Ізраіль Зяленскі летам 2018 года яшчэ двойчы лётаў у Тэль-Авіў.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка звольніў кіраўніка Хэрсонскай вобласьці Андрэя Гардзеева. Гэта вынікае з указу, апублікаванага на сайце кіраўніка Ўкраіны. У наступным указе прэзыдэнт Украіны прызначыў намесьніка кіраўніка вобласьці Дзьмітрыя Бурыя новым губэрнатарам Хэрсону.
Да дня галасаваньня ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў — менш за 10 дзён, а ўкраінцам яшчэ канкрэтна не вядома, якую каманду вядзе за сабой адзін з кандыдатаў. Каго прызначыць на ключавыя дзяржаўныя пасады Зяленскі ў выпадку абраньня прэзыдэнтам Украіны?
Загрузіць яшчэ