Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Расеі забараніў імпарт украінскіх бюстгальтараў. І ня толькі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Урад Расеі забараніў увоз шэрагу тавараў ўкраінскай вытворчасьці. Пад абмежаваньне трапілі пастаўкі бюстгальтараў, панчохаў, фуфаек і бульдозэраў. Дакумэнт апублікаваны на сайце расейскага ўраду.

Расейскія ўлады таксама забаранілі правозіць сукенкі, спадніцы, калготкі, шкарпэткі, майкі і іншыя тавары тэкстыльнай прамысловасьці. Таксама пад эмбарга трапілі сталёвы посуд, трубы, кардон, пакеты, мяшкі і скрынкі. Абмежаваньні накладзеныя на пастаўку вырабленых на Украіне пагрузчыкаў і трубаўкладчыкаў.

Раней Расея ўстанавіла забарону на экспарт нафты і нафтапрадуктаў на Ўкраіну. Пра гэта на пасяджэньні расейскага ўраду ў чацьвер заявіў прэм’ер-міністар Дзьмітрый Мядзьведзеў. З 1 чэрвеня сыравіну можна будзе вывозіць толькі па асобных дазволах.

10 красавіка ўрад Украіны пашырыў пералік тавараў з Расеі, якія трапляюць пад эмбарга, у прыватнасьці, шклотару і фармалін.

16 красавіка Міжнародны арбітражны суд абавязаў Расею выплаціць на карысьць публічнага акцыянэрнага таварыства «Укрнафта» больш за 50 мільёнаў даляраў за нацыяналізацыю маёмасьці кампаніі пасьля анэксіі Крыму.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG