Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі суд зьмясьціў пад хатні арышт бізнэсоўца, выдачы якога патрабуе Беларусь


Апэляцыйны суд Кіева
Апэляцыйны суд Кіева

Кіеўскі апэляцыйны суд зьмяніў меру стрыманьня для грамадзяніна Беларусі Дзьмітрыя Дашука, арыштаванага ва Ўкраіне летась у кастрычніку на запыт беларускіх праваахаоўных органаў.

Яго абвінавачваюць у злачынствах супраць інфармацыйнай бясьпекі.

Паводле рашэньня суду Дзьмітры Дашук вызвалены з Кіеўскага сьледчага ізалятара пад хатні арышт да вырашэньня Генэральнай пракуратурай Украіны пытаньня аб яго выдачы і фактычнай перадачы Беларусі.

Дзьмітры Дашук, які родам з украінскага Марыюпалю, пэўны час узначальваў прыватную кампанію «Зьнешэўрасэрвіс», а пазьней стаў у ёй памочнікам дырэктара па разьвіцьці. Яго затрымалі 15 кастрычніка 2018 году ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль», калі ён уяжджаў на тэрыторыю Ўкраіны з адной з эўрапейскіх краін.

Дзьмітры Дашук (зьлева) і Максім Рыжанкоў (цяперашні першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта)
Дзьмітры Дашук (зьлева) і Максім Рыжанкоў (цяперашні першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта)

У Беларусі Дашука абвінавачваюць у несанкцыянаваным умяшаньні ў працу электронна-вылічальных машын (кампутараў) і кампутарных сетак, а таксама стварэньне, распаўсюд або збываньне шкодных праграмных ці тэхнічных сродкаў і незаконнае зьбіраньне інфармацыі, якая ўтрымлівае камэрцыйную або банкаўскую тайну.

Як паведаміў Свабодзе адвакат Дзяніс Бугай, на дадзены момант Генэральная пракуратура Ўкраіны працягвае экстрадыцыйную праверку:

«Мы перадалі ў пракуратуру матэрыялы, згодна зь якімі Дзьмітры Дашук ёсьць грамадзянінам Украіны. Ён не адмаўляўся ад украінскага грамадзянства, і галоўнае — не зьдзяйсьняў злачынства. Згодна з заканадаўствам, Украіна ня можа выдаваць замежнай дзяржаве сваіх грамадзян».

Адвакаты Дзьмітрыя Дашука параўноўвалі ягоную справу са «справай БелТА», бо яго абвінавацілі ў несанкцыянаваным доступе да інфармацыі дзяржаўнага прадпрыемства РУП «Белмытсэрвіс».

«Зьнешэўрасэрвіс» забясьпечвае мытныя паслугі для перавозчыкаў. Як адзначаецца на афіцыйным сайце, кампанія займаецца мытным «ачышчэньнем» тавараў, абсталяваньня, грузаў для прадпрыемстваў рознай спэцыялізацыі.

Кампанія ўваходзіць у склад міжнароднай групы кампаній ViM Union, якая аказвае мытныя паслугі ў Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі і Ўкраіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG