Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка і Зяленскі ў адзін дзень сустрэліся з лідэрамі Эўразьвязу


Уладзімір Зяленскі і Пятро Парашэнка
Уладзімір Зяленскі і Пятро Парашэнка

У пятніцу, 12 красавіка, лідэры Эўразьвязу Ангела Мэркель і Эмануэль Макрон сустрэліся з кандыдатамі ў прэзыдэнты Ўкраіны. У першай палове дня прайшла сустрэча дзеючага прэзыдэнта Ўкраіны і канцлера Нямеччыны. Днём прэзыдэнт Францыі прыняў у палацы на Елісейскіх палях Уладзіміра Зяленскага, а вечарам — Пятра Парашэнку.

Пасьля сустрэч бакі зрабілі стандартныя заявы, а Мэркель распавяла, чаму прыняла толькі Парашэнку, паведамляе Настоящее время.

Парашэнка і Мэркель

У пятніцу днём у Бэрліне Пятро Парашэнка сустрэўся з Ангелай Мэркель. Бакі выступілі за перамір’е на Данбасе з нагоды Вялікадня. Спыненьне агню павінна ўступіць у сілу 18 красавіка ў выпадку яго забесьпячэньня Расейскай Фэдэрацыяй, адзначыў Парашэнка.

Мэркель у сваю чаргу адзначыла, што вынікі менскага працэсу «не зьяўляюцца здавальняючымі, але гэта адзіны шлях, які можа прынесьці карысьць».

Канцлер Нямеччыны і прэзыдэнт Украіны таксама паўтарылі патрабаваньне да Расеі вызваліць захопленых у лістападзе 2018-га ўкраінскіх маракоў і гарантаваць бясьпеку суднаходзтва ў Керчанскай пратоцы. «Марыюпаль — важны горад для росквіту Ўкраіны, да яго павінен быць доступ», — адзначыла Мэркель.

Урад Нямеччыны выдзеліць дадаткова амаль € 85 млн на будаўніцтва памяшканьняў для ўнутрана перамешчаных асобаў і разьвіцьцё сацыяльных праектаў на Данбасе, паведаміў Парашэнка.

На пытаньне журналістаў, ці не выглядае гэтая сустрэча падтрымкай канцлерам кандыдата Парашэнкі перад другім турам выбараў [Макрон запрасіў абодвух кандыдатаў], Мэркель адказала, што вырашыла запрасіць Парашэнку, паколькі для яе важны дыялёг зь ім. «Я зь ім пастаянна маю зносіны, мы бачыліся нядаўна на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы. Мы пастаянна сустракаемся, у нас пастаянны абмен і пастаянныя сустрэчы», — цытуе Мэркель агенцтва УНІАН.

Зеленский и Макрон

У пятніцу ў Елісейскім палацы прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон сустрэўся з кандыдатам у прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзімірам Зяленскім.

Каманда Зяленскага ў фэйсбуку выклала кароткае відэа сустрэчы.

Сустрэчу з прэзыдэнтам Францыі Уладзімір Зяленскі пракамэнтаваў украінскай службе Радыё Свабода.

«Вельмі клясная, цёплая атмасфэра, сустрэча была вельмі канструктыўнай, я ўбачыў перад сабой сапраўды лідэра абʼяднанай Эўропы. Мы абмяркоўвалі найважнейшыя пытаньні для ўкраінскага грамадзтва, для Ўкраіны ў цэлым. Казалі пра жыцьцё, пра галоўнае казалі, аб спыненьні вайны на Данбасе», — сказаў Зяленскі.

Пазьней адбылася сустрэча Макрона і Парашэнкі. Прэзыдэнт Украіны прыбыў у Парыж пасьля сустрэчы з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель у Бэрліне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG