Аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст — пра вынікі першага туру прэзыдэнцкіх выбараз ва Ўкраіне.
Вастрыня геапалітычнага супрацьстаяньня зьменшылася, а Ўладзімір Зяленскі здолеў пазыцыянаваць сябе ня толькі як кандыдата Ўсходу і Поўдня.
Экс-прэзыдэнт Грузіі, былы кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі Міхэіл Саакашвілі заявіў, што як толькі Пятро Парашэнка «страціць уладу», ён абавязкова скарыстаецца «законным правам вярнуцца на Ўкраіну».
Назіральнікі АБСЭ на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне далі прэс-канферэнцыю аб парушэньнях падчас выбарчага працэсу.
Аналітык украінскага Інстытуту будучыні, беларус Ігар Тышкевіч расказаў Свабодзе, адкуль узялася такая падтрымка Зяленскага. Ён мяркуе, што вынікі галасаваньня «ў прынцыпе, цалкам лягічныя».
Паводле папярэдніх вынікаў, у першым туры выбараў прэзыдэнта Ўкраіны дзейны кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка набраў каля 16,64% галасоў, актор Уладзімір Зяленскі — 30,2%. Чаму так?
За ўкраінскімі выбарамі давялося паназіраць карэспанэнту беларускай Свабоды, і карціна была нязвыклая.
Чакаецца, што ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, які пройдзе 21 красавіка, пройдзе дзейны прэзыдэнт Пятро Парашэнка, які займае па выніках першага туру другое месца. Свабода сабрала самае важнае пра кандыдата.
Чакаецца, што ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, які адбудзецца 21 красавіка, пройдзе апанэнт прэзыдэнта Пятра Парашэнкі, актор і бізнэсовец Уладзімір Зяленскі, які займае па выніках першага туру першае месца. Свабода сабрала самае важнае пра кандыдата.
Украіна чакае афіцыйных вынікаў галасаваньня, маюць зьявіцца цягам тыдня, але карціна ўжо зразумелая: у другі тур уваходзяць актор Уладзімір Зяленскі і дзейны прэзыдэнт бізнэсовец Пятро Парашэнка. Юлія Цімашэнка сталася трэцяй лішняй, але паразы пакуль не прызнала.
Па выніках падліку 80,33% галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне шоўмэн Уладзімір Зяленскі і дзейны кіраўнік краіны Пятро Парашэнка выходзяць у другі тур галасаваньня.
Участковая камісія замежнай акругі ў Менску завяршыла падлік галасоў на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны заяўляе, што фальшывыя паведамленьні аб мінаваньні ў дзень выбараў прэзыдэнта паступалі пераважна з Расеі.
Паводле вынікаў Нацыянальнага экзыт-полу, які супольна праводзілі Фонд «Дэмакратычныя ініцыятывы», Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі і Ўкраінскі цэнтар эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, лідэрам першага туру на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны стаў Уладзімір Зяленскі
Ва Ўкраіне ўсе праваахоўныя органы пераведзеныя на ўзмоцнены рэжым службы. Байцы спэцпадразьдзяленьня «А» Службы бясьпекі патрулююць вуліцы, вакзалы, аўтастанцыі і аэрапорты па ўсёй краіне.
У Беларусі зарэгістравана каля 12 000 украінскіх выбарцаў, якія аднесеныя да двух участкаў: у амбасадзе Ўкраіны ў Менску і ў генконсульстве ў Берасьці.
Сёньня ва Ўкраіне праходзяць выбары прэзыдэнта. У сьпісе кандыдатаў – 39 чалавек. Сачыць за падзеямі можна ў жывой трансьляцыі ўкраінскай службы Радыё Свабода. Эфір будзе доўжыцца да 1 гадзіны ночы без перапынку.
Чэргі з выбаршчыкаў утварыліся на некаторых участкаў для галасаваньня. Такое адбываецца прынамсі ў Кіеве і Варшаве.
Сёньня ва Ўкраіне адбываюцца прэзыдэнцкія выбары. Галасаваньне пачалося а 8-й раніцы і завершыцца а 20-й увечары. Але сёньня прозьвішча пераможцы альбо тых, хто выйдзе ў другі тур, не назавуць — ва Ўкраіне працэс падліку галасоў адбываецца некалькі дзён.
Як вярнуць пад кантроль ураду Ўкраіны Крым і Данбас — адно з ключавых пытаньняў для будучага прэзыдэнта.
31 сакавіка ва Ўкраіне адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Напярэдадні гэтай падзеі мы прапануем параўнаць самыя розныя аспэкты жыцьця ў дзьвюх суседніх краінах.
Грамадзянін Украіны Павел Грыб, засуджаны ў Расеі да 6 гадоў зьняволеньня нібыта за падбухторваньне да тэракту, спыніў галадоўку, якую абвясьціў 25 сакавіка.
Ва Ўкраіне ў суботу, 30 траўня напярэдадні дня галасаваньня на выбарах прэзыдэнта, наступае «Дзень цішыні», калі забараняюцца любыя агітацыйныя мерапрыемствы і разьмяшчэньне рэклямных матэрыялаў кандыдатаў, паведамляе Цэнтральная выбарчая камісія.
Выдача Ўладзімера Юрчанкі, якой дамагаецца Беларусь, немагчымая. Рашэньне яшчэ могуць перагледзець у Вярхоўным судзе Ўкраіны.
Сэрыю інтэрвію Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія 31 сакавіка выбіраюць сабе прэзыдэнта, завяршае гутарка зь вяскоўцамі — пра сельскую гаспадарку, вайну, дэцэнтралізацыю ўлады, самакіраваньне, спосабы зарабіць безь дзяржавы.
Рыскі акруговы суд 28 сакавіка асудзіў на пяць гадоў пазбаўленьня волі 29-гадовага жыхара Даўгаўпілсу Арцёма Скрыпніка, прызнаўшы яго вінаватым ва ўдзеле ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Ўкраіны.
Ва Ўкраіне абнародавалі вынікі апошніх сацыялягічных дасьледаваньняў электаральных сымпатый грамадзян напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 31 сакавіка — згодна з заканадаўствам, з 29 сакавіка забаронена публікаваць перадвыбарчыя рэйтынгі кандыдатаў.
Майк Пампэо спадзяецца, што ў найбліжэйшыя дні ён зможа агучыць «дадатковыя захады» для процідзеяньня расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.
Сэрыю інтэрвію Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія выбіраюць сабе прэзыдэнта, працягвае гутарка з бізнэсоўцам Сяргеем Жукоцкім.
Расейскі Кіеўскі раённы суд Сімфэропаля арыштаваў яшчэ чацьвярых крымскататарскіх актывістаў па падазрэньні ў дачыненьні да дзейнасьці забароненай у Расеі і ў анэксаваным Крыме арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр». Ім абраная мера стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня ў СІЗА да 15 траўня.
Сэрыю інтэрвію Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія 31 сакавіка выбіраюць сабе прэзыдэнта, працягвае гутарка з праваслаўнымі сьвятарамі — пра рэлігію, расейска-ўкраінскую вайну, палітыку, царкоўную эканоміку і штодзённае жыцьцё.
«Шчыра кажучы, вялікага выбару, каго пасылаць у склад міжнародных экспэртаў, у нас не было. Прычына — дэпутат мусіць больш-менш нядрэнна ведаць ангельскую мову»
Да прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне застаўся тыдзень. Пасьля абраньня ўвага прэсы і грамадзтва прыкавана ня толькі да яго (ці да яе), але і да жонкі або мужа першай асобы дзяржавы. «Настоящее время» расказвае, зь кім зьвязалі сваё жыцьцё лідэры ўкраінскай перадвыбарчай кампаніі.
У штабе кандыдата ў прэзыдэнты Уладзіміра Зяленскга гатовыя абскардзіць вынікі першага тура выбараў прэзыдэнта Ўкраіны. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі заявіў кіраўнік перадвыбарчага штаба Зяленскага Іван Баканаў.
Украінскія і беларускія актывісты ды добраахвотнікі зладзілі каля амбасады Беларусі ў Кіеве акцыю салідарнасьці з затрыманымі у Менску ў Дзень Волі.
Браварскі міжраённы суд Кіеўскай вобласьці аштрафаваў на 510 грыўняў начальніка апэратыўна-плянавага аддзяленьня, намесьніка начальніка штабу вайсковай часткі А3628 за парушэньне заканадаўства аб абароне дзяржаўных сакрэтаў.
Сэрыя гутарак Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія выбіраюць сабе прэзыдэнта і царкву: Маскоўскага патрыярхату ці ўкраінскую аўтакефальную.
Такі вынік апытаньня, якое правёў 14–22 сакавіка Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі — адзін з самых уплывовых і аўтарытэтных дасьледчых цэнтраў Украіны.
23 сакавіка праз падазрэньне ў забойстве быў затрыманы 29-гадовы беларус, які знаходзіўся ў вышуку ў Беларусі за махлярства, а апошні час жыў у Кіеве, паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» намесьнік начальніка Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Вячаслаў Аброськін.
Ужо традыцыйна беларусы, якія жывуць ва Ўкраіне, разам з украінскімі актывістамі ладзяць у цэнтры Кіева, на Майдане Незалежнасьці, акцыю салідарнасьці, прымеркаваную да Дня Волі.
ЗША і Вялікая Брытанія занепакоеныя рашэньнем расейскага суду, які асудзіў ўкраінскага палітвязьня Паўла Грыба на 6 гадоў пазбаўленьня волі, і заклікаюць Маскву неадкладна вызваліць ўкраінца. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Сусьветна вядомая аналітычна-кансультатыўны фірма Gallup піша, што ўкраінцы маюць самы нізкі ў сьвеце ўзровень даверу да ўлады. Гэты недавер распаўсюджваецца і на органы, адказныя за арганізацыю і правядзеньне выбараў.
У санкцыйны сьпіс таксама дадаткова ўключаны яшчэ адзін выхадзец з Беларусі, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі ад фракцыі «Адзіная Расея» Дзьмітры Марозаў.
Расейскі «Газпром» пачаў афіцыйна апавяшчаць краіны аб тым, што транспарціроўка газу праз тэрыторыю Ўкраіны будзе спыненая 1 студзеня 2020 году.
Старшыня забароненага расейскімі ўладамі ў акупаваным Крыме Мэджлісу крымскататарскага народу Рэфат Чубараў пракамэнтаваў прыезд прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на паўвостраў у пятую гадавіну анэксіі.
16 сакавіка 2014 году ў Крыме прайшоў арганізаваны Расеяй «рэфэрэндум», які стаў завяршальным этапам анэксіі паўвострава, распачатай 20 лютага таго ж году.
У цэнтры Кіева 16 сакавіка каля тысячы чалавек правялі акцыю з патрабаваньнем пакараць вінаватых у карупцыі ў абароннай прамысловасьці.
Рытарычны двубой паміж паслом Бабічам і МЗС Беларусі — чаму зацішша ізноў зьмянілася бурай? На супрацьдзеяньне якім пагрозам найперш скіраваная канцэпцыя інфармацыйнай бясьпекі Беларусі? Якімі сродкамі Расея ўмацоўвае сваю інфармацыйную прысутнасьць у Беларусі?
У Кіеве афіцыйна адкрылі сквэр імя расейскага палітыка Барыса Нямцова. Цырымонію наведалі мэр гораду Віталь Клічко, дэпутаты Вярхоўнай рады, старшыня Фонду Барыса Нямцова Ўладзімір Кара-Мурза-малодшы і дачка палітыка Жанна Нямцова, паведамляе DW.
Чатыры ўкраінскія тэлеканалы пачнуць трансьлявацца ў Беларусі ў найбліжэйшы час, акрамя каналу замежнага вяшчаньня UATV, які ўжо атрымаў афіцыйны дазвол на трансьляцыю. Пра гэта інфармуе агенцтва «Інтэрфакс-Захад».
Загрузіць яшчэ