Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Сцэна на стадыёне «Алімпійскі» у Кіеве
На Нацыянальным спартовым комплексе «Алімпійскі» адбыліся дэбаты між двума кандыдатамі на прэзыдэнта Ўкраіны — Пятром Парашэнкам і Ўладзімірам Зяленскім.
Для Ўкраіны практыка дэбатаў між кандыдатамі, якія выйшлі ў другі тур, — традыцыйная і прадугледжаная заканадаўствам, хаця яно і не заўсёды выконвалася.
Леанід Кучма дэбатаваў з Леанідам Краўчуком і Пятром Сіманенкам, а Віктар Юшчанка зь Віктарам Януковічам у 2004 годзе. На выбарах у 2014-ым Пятро Парашэнка адмовіўся ад «дуэлі» зь Юліяй Цімашэнкай, назваўшы дэбаты «сабачымі баямі», якія не на часе — на той момант на Данбасе ўжо ва ўсю моц узьняліся сэпаратысцкія рухі пасьля ўцёкаў Віктара Януковіча ў Расею.
Не па сцэнары
На стадыёне былі ўсталяваныя дзьве сцэны — для кожнага кандыдата асобна. Але Пятро Парашэнка паламаў сцэнар і перайшоў на пляцоўку свайго апанэнта. Перад пачаткам «дуэлі» яны адзін аднаму пацінулі рукі.
Кандыдаты мелі па адной хвіліне, каб паставіць пытаньне апанэнту і чатыры хвіліны на адказ.
Пятро Парашэнка прапанаваў Уладзіміру Зяленскаму адказаць на стратэгічныя пытаньні адносна разьвіцьця краіны і спыненьня вайны. А той, у сваю чаргу, зачытваў пытаньні блёкамі, прапануючы дзейнаму прэзыдэнту на свой разгляд абраць адно пытаньне для адказу. Уладзімір Зяленскі адразу папярэдзіў, што пытаньні сфармулявалі карыстальнікі інтэрнэту.
Завяршыліся дэбаты бліц-пытаньнямі, якія патрабавалі адказу толькі «так» ці «не». На пытаньне Зяленскага «Ці ня сорамна вам», Пятро Парашэнка адказаў адмоўна. У сваю чаргу Уладзімір Зяленскі станоўча адказаў на пытаньне дзейнага прэзыдэнта аб гатоўнасьці «зрабіць усё, каб Каламойскі і іншыя былі адсечаныя ад бюджэтных рэсурсаў».
Паводле ацэнак праваахоўных органаў, за дэбатамі на стадыёне назіралі прыблізна 22 тысячы асобаў.
Згодна з лёсаваньнем, першым дэбаты пачаў Уладзімір Зяленскі. Ён пажартаваў, што адчувае сябе на стадыёне ўкраінскім сьпеваком Сьвтаславам Вакарчуком.
«Я ніколі не марыў, што я, просты хлопчык з Крывога Рога буду змагацца за крэсла прэзыдэнта супраць чалавека, якога ўсе ўкраінцы бесьпярэчна падтрымалі ў 2014 годзе. Я сам галасаваў за Парашэнка. Але мы памыліліся. Ці маглі мы тады ўявіць, што „Жыць па-новаму“ (выбарчы лёзунг Пятра Парашэнка ў 2014 годзе — РС) будзе нашым выжываньнем, а замест заканчэньня вайны за два тыдні — будзе Ілавайск і Дэбальцэва? Ці маглі мы ўявіць, што Рэвалюцыяй Годнасьці скарыстаюцца нягоднікі?».
«Мы галасавалі за аднаго Парашэнка, а выбралі іншага. «Першы крычыць: „Пуцін, я табе пакажу“, а другі перадае праз Мядведчука вітаньні ў Маскву. Адзін адкрывае школу, а другі ўвесь час адкрывае крамы „Рашэн“. Першы гаворыць, што перадае бізнэс у сьляпы траст, а другі павялічвае сваёй даходы».
«Таму, спадар Парашэнка, я тут, са сваёй камандай. Я не палітык, а просты чалавек, які прыйшоў зламаць гэтую сыстэму. Я вынік вашых памылак і абяцаньняў».
Ва Ўкраіне прайшлі дэбаты Парашэнкі і Зяленскага. ФОТА
1/26
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/26Натоўп гледачоў дэбатаў на стадыёне «Алімпійскі».
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/26

4/26

5/26

6/26

7/26

8/26

9/26Шэрагі паліцыі падзялялі натоўпы прыхільнікаў Парашэнкі і Зяленскага.
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
10/26

11/26«Вова Зэ ідзі ў Растоў». Прыхільнікі Пятра Парашэнкі прайшлі на стадыён «Алімпійскі» маршам.
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
12/26Прыхільнікі Пятра Парашэнкі прайшлі на стадыён «Алімпійскі» маршам.
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
13/26Чэргі на стадыён «Алімпійскі», дзе праходзілі дэбаты.
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
14/26Чэргі на стадыён «Алімпійскі», дзе праходзілі дэбаты.
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
15/26Чэргі на стадыён «Алімпійскі», дзе праходзілі дэбаты.
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
16/26Пятро Парашэнка разам з жонкай Марынай.
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
17/26

18/26Людзі, якія не патрапілі на стадыён, глядзелі дэбаты на плошчы перад «Алімпійскім».
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
19/26Людзі, якія не патрапілі на стадыён, глядзелі дэбаты на плошчы перад «Алімпійскім».
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
20/26Людзі, якія не патрапілі на стадыён, глядзелі дэбаты на плошчы перад «Алімпійскім».
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
21/26Людзі, якія не патрапілі на стадыён, глядзелі дэбаты на плошчы перад «Алімпійскім».
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
22/26Людзі, якія не патрапілі на стадыён, глядзелі дэбаты на плошчы перад «Алімпійскім».
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
23/26Людзі, якія не патрапілі на стадыён, глядзелі дэбаты на плошчы перад «Алімпійскім».
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
24/26Людзі, якія не патрапілі на стадыён, глядзелі дэбаты на плошчы перад «Алімпійскім».
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
25/26Людзі, якія не патрапілі на стадыён, глядзелі дэбаты на плошчы перад «Алімпійскім».
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
26/26Людзі, якія не патрапілі на стадыён, глядзелі дэбаты на плошчы перад «Алімпійскім».
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
Пятро Парашэнка ў сваёй прамове акцэнтаваў на тым, што Ўладзімір Зяленскі будзе слабкім прэзыдэнтам.
«Мы сёньня знаходзімся перад выклікамі, якія патрабуюць ад прэзыдэнта мужнасьці і сілы, міжнароднага досьведу. Як кандыдат у прэзыдэнты зьбіраецца ўтрымліваць міжнародную кааліцыю, якую мы крок за крокам будавалі гэтыя 5 гадоў? Як ён зьбіраецца выконваць функцыі вярхоўнага галоўнакамандуючага? Хоць ваша каманда сказала, што вы ўжо пачалі курс маладога байца — гэта добрая рэч, але варта было пачаць яго 4 гады таму, у 2014-м, калі краіна мела патрэбу намаганьняў усіх валянтэраў і добраахвотнікаў, а вы хаваліся ад павестак! Фу! Гэта не недапушчальна».
Калі пачаліся пытаньні, то кожны кандыдат намагаўся завесьці свайго апанэнта ў глухі кут. Пятро Парашэнка папракаў Зяленскага партнэрствам з украінскім алігархам Ігарам Каламойскім, а той у сваю чаргу запытваў у дзейнага прэзыдэнта, чаму ягоныя паплечнікі з рукамі, бо на мінулай выбарчай кампаніі ён абяцаў адрубаць іх за карупцыю.
У адзін момант Пятро Парашэнка нават перайшоў на крык, заявіўшы, зьвяртаючыся да апанэнта: «Вы — ня кот у мяшку, вы — гэты мяшок, а ў вашым мяшку — чэрці і каты, уключаючы алігархаў, калішніх „рэгіяналаў“ і ўсё тое, што пагражае маёй краіне. Мы вас не дапусьцім да ўлады!». І прадоўжыў ужо традыцыйныя абвінавачаньні ў тым, што актор хаваецца ад дэбатаў, журналістаў, народу і войска.
У сваю чаргу Ўладзімір Зяленскі адказаў дзейнаму прэзыдэнту: «Я не ваш апанэнт, я ваш прысуд» і дадаў — «Лепш быць катом у мяшку, чым ваўком у авечай шкуры». Ён паабяцаў, што у часе свайго прэзыдэнцтва будзе весьці Ўкраіну ў Эўропу, а за час кіраваньня Пятра Парашэнка краіна страціла 5 гадоў.
Калі ж Пятро Парашэнка прапанаваў Уладзімеру Зяленскаму выбачыцца перад грамадзянамі за тое, што ў сваіх гумарыстычных праграмах называў Украіну прастытуткай і абяцаў стаць на калені перад расейскім прэзыдэнтам Пуціным, актор заявіў:
«Я цяпер гатовы стаць на калені перад кожнай маці, якая не дачакалася сына з фронту, перад кожным дзіцем, якое не дачакалася свайго бацькі, перад жанчынай, якая не дачакалася свайго мужа. І вас запрашаю».
Урэшце, абодва кандыдаты сталі на калені — Уладзімір Зяленскі перад гледачамі, якія стаялі каля сцэны, а Пятро Парашэнка разьвярнуўся да іх сьпіной, прыпаў на калена і пацалаваў дзяржаўны сьцяг, які трымала валянтэрка Тацьцяна Рычкова — ейны муж загінуў у 2014 годзе на ўсходзе.
Як рэагавалі гледачы
На стадыён прыйшлі прыхільнікі абодвух кандыдатаў. У часе выступу Пятра Парашэнка выбарнікі Зяленскага выгуквалі «Ганьба!», а прыхільнікі дзейнага прэзыдэнта абсьвіствалі актора, калі той пераходзіў на расейскую мову.
Пятро Парашэнка ў чарговы раз заявіў, што прыме любы выбар украінскага народу, а 22 красавіка жыцьцё будзе працягвацца.
Абодва кандыдаты прызналі прафэсійныя дасягненьні адзін аднаго, але кожны застаўся пры сваёй думцы, хто будзе лепшым прэзыдэнтам.
Згодна з украінскім заканадаўствам, 20 красавіка — дзень цішыні, калі агітацыя мае быць спыненая. Выбары адбудуцца 21 красавіка.