Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэбаты Парашэнкі і Зяленскага. LIVE


Пятро Парашэнка і Ўладзімер Зяленскі
Пятро Парашэнка і Ўладзімер Зяленскі

На стадыёне «Алімпійскі» у Кіеве сёньня адбудуцца дэбаты Пятра Парашэнкі і Ўладзімера Зяленскага.

А 19.00 кандыдаты павінны пачаць сваю дыскусію на НСК «Алімпійскі».

Пасьля гэтага ўкраінская Свабода будзе трансьляваць афіцыйныя дэбаты ў студыі Грамадзкага тэлебачаньня.

Тэлеканал «Настоящее время» пакажа іх у наўпроставым эфіры з сынхронным перакладам на расейскую мову.

Гэта першыя вочныя дэбаты двух кандыдатаў у прэзыдэнты. Іх ідэя была выказана адразу пасьля першага тура, у якім Зяленскі набраў 30% галасоў, Парашэнка — 16%. Менавіта Зяленскі запрасіў свайго суперніка на стадыён «Алімпійскі», на што дзеючы прэзыдэнт заўважыў: «Стадыён так стадыён».

Паводле апошняга апытаньня Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялёгіі, у другім туры за Зяленскага прагаласавалі б 48,4% апытаных украінцаў, а за Парашэнку — 17%. Пры гэтым 17,9% апытаных заявілі, што яшчэ не вызначыліся з выбарам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG