Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Баюся, што не пасьпею» — Зяленскі пра магчымы роспуск Вярхоўнай Рады Ўкраіны


Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзімір Зяленскі
Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзімір Зяленскі

Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ў выпадку абраньня «будзе думаць» аб роспуску цяперашняга скліканьня Вярхоўнай Рады, паколькі «вы ж разумееце, што нам гэта выгадна». Пра гэта палітык сказаў у інтэрвію РБК-Украіна, апублікаваным 18 красавіка.

«Я баюся, што я не пасьпею. Я ламаць закон ня буду, ня буду парушаць закон. Калі мы пасьпеем ў тэрмін за шэсьць месяцаў да наступных выбараў, калі мы маем права распусьціць парлямэнт», — так Зяленскі апісаў умовы роспуску парлямэнта.

Чарговыя парлямэнцкія выбары ва Ўкраіне павінны адбыцца 27 кастрычніка. Тэрмін за шэсьць месяцаў да гэтага дня пачынаецца пасьля 27 красавіка.

21 красавіка адбудзецца другі тур выбараў прэзыдэнта, у якім будуць спаборнічаць шоўмэн Уладзімір Зяленскі і дзейны прэзыдэнт Пятро Парашэнка.

Згодна з канстытуцыяй Украіны, новаабраны прэзіыэнт прыносіць прысягу на ўрачыстым пасяджэньні Вярхоўнай Рады і ўступае ў паўнамоцтвы не пазьней чым праз 30 дзён пасьля афіцыйнага апублікаваньня вынікаў выбараў (4 траўня), то бок, да 3 чэрвеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG