Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне прайшлі дэбаты Парашэнкі і Зяленскага. ФОТА

абноўлена
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.

Паглядзець на дэбаты на стадыёне прыйшлі 22 тысячы чалавек, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, дэбаты мусяць прайсьці а 21-й гадзіне ў студыі Нацыянальнай грамадзкай тэлерадыёкампаніі.

XS
SM
MD
LG