Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі апублікаваў чарговы зварот да Парашэнкі


Зяленскі заклікаў прэзыдэнта заняцца «сваімі справамі»

Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны, тэлевядоўца і шоўмэн Уладзімір Зяленскі апублікаваў зварот да свайго суперніка на выбарах, дзейнага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі. Відэазварот разьмешчаны 15 красавіка на старонцы Зяленскага ў Facebook.

«Хачу зьвярнуцца да чалавека, які займае вельмі высокую пасаду, пост прэзыдэнта Ўкраіны. Спадар Парашэнка, я хачу, каб вы ад „я пачуў“ перайшлі да „я зраблю“, а менавіта: пасадзілі забойцаў Кацярыны Гандзюк, пасадзілі Свінарчукоў і ўспомнілі пра тое, пра што вы забыліся, пра нашых палонных маракоў, якія цяпер сядзяць за кратамі і чакаюць, пакуль вы набегаецеся па каналах у пошуках Зяленскага, наздаяцеся аналізаў ўусім і накрычыцеся на стадыёне. Калі ласка, зрабіце гэта. Гэта вашы справы. Таму што шоўмэн можа стаць прэзыдэнтам, а прэзыдэнт, які стаў шоўмэнам, гэта сумна. Дэбаты 19-га, справы — кожны дзень», — сказаў Зяленскі.

8 красавіка Парашэнка запрасіў свайго апанэнта на выбарах прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага, а таксама гледачоў і журналістаў на дэбаты на НСК «Алімпійскі» — 14 красавіка. У адказ Зяленскі заявіў, што сустрэча на стадыёне павінна адбыцца 19 красавіка.

14 красавіка Парашэнка прыйшоў на стадыён, дзе пагутарыў з журналістамі.

Старшыня НСТУ Зураб Аласанія заявіў, што афіцыйныя дэбаты, прадугледжаныя адпаведным артыкулам закону аб выбарах прэзыдэнта, ня могуць прайсьці на нацыянальным спартыўным комплексе «Алімпійскі» увечары 19 красавіка.

Паводле афіцыйных вынікаў першага туру выбараў прэзыдэнта Ўкраіны, за Ўладзіміра Зяленскага прагаласавалі 30,24% выбарнікаў, за дзейнага кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнку — 15,95% выбарнікаў. Другі тур адбудзецца 21 красавіка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG