Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі чыноўнік паскардзіўся, што Беларусь адмаўляецца купляць тавары з маркіроўкай «Сделано в Крыму»


Сяргей Катырын (у цэнтры) на пасяджэньні міжнароднай бізнэс-рады ў Уфе ў 2015 годзе

Беларусь і Казахстан адмаўляюцца ад закупкі тавараў з маркіроўкай «Сделано в Крыму», тлумачачы гэта складанай геапалітычнай сытуацыяй. Пра гэта расказаў у інтэрвію расейскаму агенцтву «Новости» кіраўнік Гандлёва-прамысловай палаты Расеі Сяргей Катырын.

Напярэдадні міжнароднага эканамічнага форуму ў Ялце Катырын паскардзіўся, што расейскія прадпрыемствы ў анэксаваным Крыме вымушаныя рэгістравацца ў расейскіх рэгіёнах.

«Ёсьць праблема выхаду на рынкі збыту крымскіх таваравытворцаў, у тым ліку на экспарт. У сьвятле нестабільнай палітычнай сытуацыі ў многіх месцах насьцярожана ставяцца да рэалізацыі прадукцыі з маркіроўкай "Сделано в Крыму", у прыватнасьці, Казахстан і Беларусь адмаўляюцца ад закупкі такіх тавараў», — заявіў Катырын.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG