Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі, Парашэнка і «Алімпійскі» падпісалі дамову пра арэнду на вечар дэбатаў


Каманды кандыдатаў у прэзідэнты Ўкраіны Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага заключылі трохбаковае пагадненне са спартовым комплексам «Алімпійскі» ў Кіеве.

Пра гэта на брыфінгу 16 красавіка распавёў прадстаўнік штабу Парашэнкі Алег Мядзведзеў.

«Сёньня раніцай было заключана трохбаковае пагадненне, падпісанае НСК "Алімпійскі", прадстаўнікамі выбарчых штабоў Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага. Гэта — трохбаковы дагавор аб арэндзе стадыёна на вечар 19 красавіка», — цытуе Мядзьведзева «Ўкраінская праўда».

«Нашы прадстаўнікі збіраюцца абмяркоўваць рэгламент гэтых дэбатаў. Пакуль у нас розныя бачанні: адзін бок настроены на шоў, мы — на правядзенне паўнавартаснай дыскусіі», — сказаў Мядзведзеў.

У камандзе дзейнага прэзыдэнта запэўнілі, што Парашэнка згодны ды дэбаты на стадыёне, у тым ліку 19 красавіка, але, па словах Мядзведзева, гэта павінна быць «змястоўная несколькігадзінная дыскусія, а не фэерычнае шоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG