Цэнтральная выбарчая камісія падлічыла 100% бюлетэняў.
Судзейская калегія Акруговага адміністрацыйнага суду Кіева, якая раней прызнала незаконнай прыватызацыю Прыватбанка алігарха Ігара Каламойскага, абвінаваціла кіраўнікоў Украіны ў аказаньні ціску і ва ўмяшаньні ў працэс. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні суда.
Бацькі і дзеці. Журналісты розных пакаленьняў абмяркоўваюць выклікі часу — што мяняецца, а што застаецца нязьменным. Юры Дракахруст, Арцём Мартыновіч, Віялета Саўчыц і Ганна Соўсь — пра погляд розных пакаленьняў беларусаў на вынікі ўкраінскіх выбараў
У Кіеве каля будынка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны прайшла акцыя «Дзякуй, Пятро» на знак падзякі за рэформы, праведзеныя прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам на працягу знаходжаньня на пасадзе кіраўніка дзяржавы, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.
Уладзімір Пуцін пакуль не плянуе віншаваць Уладзіміра Зяленскага зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне, сказаў у размове з журналістамі прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.
Свабода вывучыла перадвыбарчыя заявы і абяцаньні пераможцы на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, супаставіла іх з чаканьнямі выбарцаў і буйнога капіталу ды рэальнымі паўнамоцтвамі кіраўніка дзяржавы.
Лідэр прэзыдэнцкай гонкі ва Ўкраіне Ўладзімер Зяленскі спрабуе паглыбіць свае веды ўкраінскай мовы, каб лепш размаўляць. Пра гэта жонка палітыка Алена Зяленская заявіла ў інтэрвію ўкраінскай службе BBC, апублікаваным 22 красавіка.
Каб дзейны прэзыдэнт прайграў прэзыдэнцкія выбары — гэта абсалютна ня ўпісваецца ў палітычныя ўяўленьні Лукашэнкі.
Героі Лявона Вольскага параўноўваюць украінскія выбары з тым, што адбываецца ў Беларусі.
У штабе Уладзімера Зяленскага, які, па папярэдніх дадзеных, перамагае на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны, заявілі, што ня маюць патрэбы ў віншаваньнях ад былога прэзыдэнта Віктара Януковіча, які зьбег з Украіны ў Расею ў 2014 годзе пасьля расстрэлаў на Майдане.
Закон аб функцыянаваньні ўкраінскай мовы як дзяржаўнай парлямэнт павінен прыняць 25 красавіка, заявіў на пасяджэньні пагаджальнай рады сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Андрэй Парубій.
Трыюмфальная перамога шоўмэна Ўладзіміра Зяленскага на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне гэта ня проста перамога над дзейным прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам. Гэта яшчэ і безумоўная перамога над цэлай палітычнай клясай.
Каманда новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага будзе выстройваць з кіраўніцтвам Беларусі стасункі, якія дапамогуць захаваць стабільнасьць у рэгіёне.
Уладзімір Зяленскі, які перамагае ў другім туры выбараў прэзыдэнта Ўкраіны, заявіў, што будзе дамагацца ад Расеі вяртаньня ўсіх украінскіх палітвязьняў і ваеннапалонных, у тым ліку маракоў, захопленых расейскімі памежнікамі ў Чорным моры ў лістападзе мінулага года.
«Пацьвярджаю, Беларусь заўсёды была і застанецца для Ўкраіны прадказальным партнэрам, надзейным суседам і добрым сябрам».
Ва Ўкраіне падлічваюць вынікі галасаваньня, якое адбылося ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў 21 красавіка.
«Я думаю, што народ украінскі мудры. Калі будзе выбраны прэзыдэнтам Зяленскі, то ў яго будзе толькі адзіны выбар: наперад да Эўрапейскага зьвязу і NATO».
Свабода сабрала важныя факты пра новага прэзыдэнта Ўкраіны.
Зяленскі лідуе з больш як паловай галасоў ва ўсіх абласьцях, нават на Захадзе, дзе ў першым туры больш галасоў аддалі Парашэку.
Лідэр украінскіх прэзыдэнцкіх выбараў Уладзімір Зяленскі і дзейны кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка пасьля завяршэньня 21 красавіка паўторнага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны заявілі аб падтрымцы ўкраінскай мовы.
Паводле вынікаў Нацыянальнага экзыт-полу, сёмым прэзыдэнтам Украіны абраны актор і бінэсовец Уладзімір Зяленскі, за якога прагаласавалі 73% выбарнікаў.
Паводле вынікаў Нацыянальнага экзыт-полу, сёмым прэзыдэнтам Украіны абраны актор і бінэсовец Уладзімір Зяленскі, за якога прагаласавалі 73 % выбарнікаў.
Радыё Свабода сочыць за выбарамі прэзыдэнта Ўкраіны ў Менску, дзе ва ўкраінскай амбасадзе адкрыты ўчастак для галасаваньня.
Украінская служба Радыё Свабода праводзіць спэцэфір 21 красавіка, у дзень другога туру выбараў прэзыдэнта Ўкраіны. Тэлемаратон працягнецца да 1:00 паводле кіеўскага часу.
Паводле інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны, паводле стану на 15 гадзін у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў узялі ўдзел больш як 45% грамадзян. Выбарчыя ўчасткі закрыюцца а 20-й гадзіне, і толькі пасьля гэтага выбаркамы пачнуць падлічваць галасы.
Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Уладзімір Зяленскі патлумачыў прадстаўнікам паліцыі, чаму прадэманстраваў на камэры бюлетэнь падчас галасаваньня.
Паліцыя прыйшла ў штаб да кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага праз тры гадзіны пасьля таго, як ён прагаласаваў на выбарах з парушэньнем закона.
У ЦВК Украіны сьцьвярджаюць, што у другім туры галасаваньня на выбарах прэзыдэнта назіраецца большая актыўнасьць грамадзян, чым у першым. На дадзены момант ужо прагаласавалі амаль 20 % выбарнікаў.
Жонку кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага Алену Зяленскую ўнесьлі ў базу ўкраінскага сайту «Міратворац» як «інфарматара баевікоў незаконных узброеных фармаваньняў», паведамляе ўкраінская Свабода.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ «Пытаньні эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі», у якім зацьвердзіў плян мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгічнага курсу дзяржавы, паведаміла прэс-служба прэзыдэнта.
Як зьменяцца стасункі Беларусі і Ўкраіны пасьля 21 красавіка? У чым сакрэт рэйтынгу Ўладзіміра Зяленскага? Абмяркоўваюць аглядальніца ўкраінскай Свабоды Наталка Чурыкава, Юры Дракахруст, Франак Вячорка і вядоўца Ганна Соўсь.
20 красавіка ва Ўкраіне «дзень цішыні» перад днём паўторнага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у нядзелю, нагадвае агентцва УНІАН.
Украінскі пісьменьнік і рок-музыка расказаў Радыё Свабода пра «грымучую сумесь» прыхільнікаў кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Зяленскага і пра тое, ці вернуцца ва Ўкраіну «часы з Кабзонам».
Паводле апытаньняў грамадзкай думкі ва Ўкраіне, перад другім турам галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах падтрымка шоўмэна Зяленскага ў два разы перавышае падтрымку дзейнага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.
Беларусь і Ўкраіна ў розных сваіх гістарычных формах існуюць побач ужо ня першае тысячагодьздзе. У іх супольнай гісторыі бывала ўсякае. Ці добра вы арыентуецеся ў хітраспляценьнях іх узаемадачыненьняў - ад сівой даўніны да сёньняшняга дня? Паспрабуйце сябе!
На Нацыянальным спартовым комплексе «Алімпійскі» адбыліся дэбаты між двума кандыдатамі на прэзыдэнта Ўкраіны — Пятром Парашэнкам і Ўладзімірам Зяленскім.
У выніку дэбатаў выбаршчыкі ніводнага з кандыдатаў ня мелі падставаў неяк зьмяніць сваё меркаваньне, прынамсі, у іх вачах іх кандыдат не прайграў.
Па стане на 19:00 19 красавіка на кіеўскі стадыён «Алімпійскі», дзе праходзілі дэбаты Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага, прыйшлі 22 тысячы чалавек, піша Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.
Дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага прайшлі 19 красавіка. Палітыкі сустрэліся на кіеўскім стадыёне «Алімпійскі». Пасьля заканчэньня дэбатаў Парашэнка правёў мітынг на іншым баку стадыёну.
У рамках прамога эфіру каманда Ўкраінскай службы Радыё Свабода будзе праводзіць фактчэк (праверку) заяваў кандыдатаў, аналізуючы, наколькі адпавядаюць рэчаіснасьці іх заявы.
Рэпартаж Свабоды з гораду Чуднава Жытомірскай вобласьці, дзе апошнія гады жыў і памёр беларуска-польскі пісьменьнік Ян Баршчэўскі і дзе на гэтым тыдні знайшлі ягоную надмагільную пліту.
На стадыёне «Алімпійскі» у Кіеве сёньня адбудуцца дэбаты Пятра Парашэнкі і Ўладзімера Зяленскага.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прыехаў на Майдан Незалежнасьці на акцыю сваіх прыхільнікаў «Абарані Ўкраіну».
ЗША і Эўрапейскі Зьвяз працягнуць падтрымку Ўкраіны незалежна ад таго, хто пераможа на прэзыдэнцкіх выбарах, другі тур якіх заплянаваны на 21 красавіка, заявілі амбасадарка ЗША ва Ўкраіне Мары Ёванавіч і кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ ва Ўкраіне Юг Мінгарэлі.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што мала кантактаваў з грамадзянамі краіны за пяць гадоў свайго прэзыдэнцтва, і паабяцаў дастукацца да выбарнікаў усімі сродкамі.
Актор і бізнэсоўца Ўладзімір Зяленскі, якому прагназуюць перамогу на сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне, упершыню назваў і паказаў прадстаўнікоў сваёй каманды.
Урад Расеі забараніў увоз шэрагу тавараў ўкраінскай вытворчасьці
Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны распавёў у інтэрвію пра перадвыбарчую сытуацыю ва Ўкраіне і адказаў, ці бачыць пагрозу, што падзеі пачнуць разьвівацца па беларускім сцэнары.
Украінскія інтэлектуалы засьцерагаюць, што магчымае абраньне Ўладзіміра Зяленскага прэзыдэнтам Украіны пагражае краіне непрадбачанымі і небясьпечнымі наступствамі.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выступіў з тэрміновым зваротам да грамадзян.
Загрузіць яшчэ