Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі расказаў пра першыя крокі ў стасунках з Расеяй


Уладзімір Зяленскі, які перамагае ў другім туры выбараў прэзыдэнта Ўкраіны, заявіў, што будзе дамагацца ад Расеі вяртаньня ўсіх украінскіх палітвязьняў і ваеннапалонных, у тым ліку маракоў, захопленых расейскімі памежнікамі ў Чорным моры летась у лістападзе.

Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве, Зяленскі сказаў, што ўжо меў зносіны са сваякамі маракоў.

Адказваючы на пытаньне пра тое, як ён будзе будаваць стасункі з Расеяй, Зяленскі сказаў, што будзе працягваць перамовы ў «нармандзкім фармаце», які, магчыма, будзе «перазагружаны». Паводле Зяленскага, галоўная задача — дамагчыся спыненьня агню ў Данбасе.

Зяленскі таксама заявіў, што ў найбліжэйшы час ягоная каманда распрацуе плян «інфармацыйнай вайны» ў сувязі з канфліктам у Данбасе, і зьвярнуўся да ўкраінскіх журналістаў з просьбай дапамагчы ў гэтым.

Зьявілася першая рэакцыя расейскіх афіцыйных асоб на перамогу Зяленскага. Кіраўнік камітэту міжнародных спраў Савету Фэдэрацыі Канстанцін Касачоў заявіў, што «ня бачыць падставы для таго, каб Расея адмаўляла ў прызнаньні» выбараў прэзыдэнта Ўкраіны. А прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава выказала здагадку, што «Ўкраіна можа ажыцьцявіць перазагрузку, заснаваную на ўсьведамленьні неабходнасьці кансалідацыі народу не на аснове сілы, а на падставе выпрацоўкі агульнанацыянальнага парадку дня».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG