«Журналісты сказалі»: Зяленскі патлумачыў паліцыі, чаму паказаў бюлетэнь

Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Уладзімір Зяленскі патлумачыў прадстаўнікам паліцыі, чаму прадэманстраваў на камэры бюлетэнь падчас галасаваньня.

Праваахоўнікі, рэагуючы на інфармацыю аб правапарушэньнях, наведалі штаб Зяленскіага. Ён ня стаў адмаўляць свой учынак, аднак патлумачыў яго зносінамі са СМІ.

«Журналісты мне сказалі: „Калі ласка, не сьпяшайцеся кідаць, пакажыце людзям“, я не зарыентаваўся і паказаў», — расказаў Зяленскі.

Паліцыянты азнаёмілі Зяленскага з артыкулам і выпісалі яму штраф.

Работнікі штабу кандыдата паведамілі, што правапарушэньне кваліфікавалі паводле часткі 10 артыкулу 212 Кодэксу (парушэньне абмежаваньняў адносна вядзеньня перадвыбарнай агітацыі, агітацыі ў дзень правядзеньня рэфэрэндуму).

Паводле інфармацыі штабу, штраф можа складаць ад 510 да 750 грыўняў.

Украінскім заканадаўствам забаронена дэманстрацыя вынікаў волевыяўленьня на выбарах.

​
XS
SM
MD
LG