Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі перамог з рэкордным вынікам


Уладзімер Зяленскі
Уладзімер Зяленскі

Уладзімер Зяленскі перамог дзейнага прэзыдэнта, набраўшы ўтрая больш галасоў — 73,22%. За Пятра Парашэнку прагаласавалі 24,45% выбарнікаў.

Удзел у выбарах прынялі 62,8% украінцаў, заявілі ў ЦВК.

Вынік Зяленскага стаў самым высокім за часы незалежнасьці Ўкраіны, ён абагнаў канкурэнта на 48,77 працэнтнага пункта. Да гэтага рэкорд быў у Леаніда Кучмы, за якога ў другім туры выбараў 1999 годзе прагаласавалі 56,2% выбарнікаў.

Вынікі выбараў ва Ўкраіне ў мінулым:

  • 2014 год (першы тур). Пятро Парашэнка — 54,7%. Юлія Цімашэнка — 12,81%. Разрыў у 41,89 працэнтнага пункта
  • 2010 год (другі тур). Віктар Януковіч — 48,95%. Юлія Цімашэнка — 45,47%. Разрыў 3,48 п.п.
  • 2004 год (трэці тур). Віктар Юшчанка — 51,99%. Віктар Януковіч — 44,2%. Разрыў 7,79 п.п.
  • 1999 год (другі тур). Леанід Кучма — 56,25%. Пятро Сіманенка — 37,8%. Разрыў 18,45 п.п.
  • 1994 год (другі тур). Леанід Кучма — 52,14%. Леанід Краўчук — 45,06%. Разрыў 7,08 п.п.
  • 1991 год (першы тур). Леанід Краўчук — 61,59%. Вячаслаў Чарнавол — 23,27%. Разрыў 38,32 п.п.

Аб’вяшчэньне канчатковых вынікаў выбараў можа расьцягнуцца на некалькі дзён, бо ва Ўкраіне сьвяткуюць Вялікдзень. Чалец ЦВК Яўген Радчанка сказаў, што інфармацыя судоў аб адсутнасьці пазоваў можа затрымацца.

Афіцыйныя вынікі павінны быць апублікаваныя да 1 траўня 2019 года.

Інаўгурацыя новага прэзыдэнта пройдзе да 3 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG