Такое пытаньне мы задалі двум украінскім экспэртам і аднаму паліттэхнолягу беларускага паходжаньня, які працаваў на ўкраінскіх прэзыдэнцкіх выбарах. Ці мае Ўладзімір Зяленскі бачаньне, як вырашыць такія вострыя і балючыя для Ўкраіны пытаньні, як вайна, карупцыя і камунальныя тарыфы?