Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінец спрабаваў перанесьці ў Беларусь больш за 150 папугаяў


Папугайчыкі, канфіскаваныя на беларуска-ўкраінскай мяжы ў 2016
Папугайчыкі, канфіскаваныя на беларуска-ўкраінскай мяжы ў 2016

Украінскія памежнікі ў Жытомірскай вобласьці затрымалі мясцовага жыхара, які хацеў перанесьці празь дзяржаўную мяжу на тэрыторыю Беларусі скрыню з 150 папугаямі.

Пра гэта 5 красавіка паведаміла Памежная служба Ўкраіны (паведамленьне з фотамі).

Памежнікі, як паведамляецца, недалёка месца затрыманьня 45-гадовага меркаванага парушальніка мяжы выявілі вялікую скрыню, абсталяваную рамянямі для зручнасьці пераноскі. Усярэдзіне скрыні было шэсьць меншых скрынак з 150 папугаямі.

Птушкі былі канфіскаваныя і будуць перададзеныя супрацоўнікам фіскальнай службы. Кваліфікаваць учынак затрыманага будзе суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG