Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна пагадзілася выдаць Расеі падазраванага ў забойстве, — расейскі генпракурор


Пол Хлебнікаў, 2004
Пол Хлебнікаў, 2004

Украіна пагадзілася выдаць Расеі Магамеда Дукузава, падазраванага ў датычнасьці да забойства ў 2004 годзе галоўнага рэдактара расейскай вэрсіі часопіса Forbes Пола Хлебнікава. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе генэральнага пракурора Расеі Юрыя Чайкі, які накіраваны ў Савет Фэдэрацыі. Цытаты з дакумэнта прыводзіць РІА «Навіны».

У дакумэнце сказана, што, нягледзячы на складаныя ўзаемаадносіны паміж дзьвюма краінамі, у 2018 годзе Ўкраіна пагадзілася выслаць у Расею 22 чалавекі, якія былі ў расейскім вышуку. Сярод іх — Магамед Дукузаў, якога сьледзтва лічыць маюць дачыненьне да забойства Хлебнікава і абвінавачвае ў забойстве былога віцэ-прэм’ера Чачні Якава Сяргуніна.

Ці быў выдадзены Дукузаў расейскім уладам — невядома. Пра яго затрыманьне ў Кіеве супрацоўнікамі СБУ паведамлялася ў лістападзе 2017 году. У сьнежні таго ж году Генпракуратура Расеі сьцьвярджала, што падала запыт аб яго экстрадыцыі.

  • Амэрыканскі журналіст Пол Хлебнікаў быў забіты 9 ліпеня 2004 году каля рэдакцыі часопіса Forbes у Маскве. Паводле вэрсіі сьледзтва, заказаў забойства чачэнскі палявы камандзір Хож-Ахмэд Нухаеў, інтэрвію ў якога Хлебнікаў узяў для сваёй кнігі «Размова з барбарам». Выканаўцамі называліся ўраджэнцы Чачні Фаіль Садрэтдынаў, Казьбек Дукузаў (брат Магамеда Дукузава) і Муса Вахаеў.
  • У 2006 годзе падазраваныя былі апраўданыя прысяжнымі. Пазьней Вярхоўны суд Расеі адмяніў гэты прысуд і накіраваў справу на новы разгляд, аднак да таго моманту Казьбек Дукузаў і Муса Вахаеў ужо ўцяклі. Садрэтдынаў быў асуджаны паводле іншай справы і вызваліўся ў 2011 годзе.
  • Былы віцэ-прэмʼер Чачні Якаў Сергунін быў забіты ў 2004 годзе ў цэнтры Масквы за два тыдні да Хлебнікава. Чыноўніка называлі правай рукой Ахмада Кадырава, сьледзтва меркавала, што ён мог быць крыніцай Хлебнікава для матэрыялаў аб карупцыі ў Чачні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG