Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі суд у Севастопалі засудзіў двух «крымскіх дывэрсантаў»

Уладзімір Дудко і Аляксей Бесарабаў у судзе
Уладзімір Дудко і Аляксей Бесарабаў у судзе

Падкантрольны Расеі Севастопальскі гарадзкі суд засудзіў жыхароў анэксаванага Крыму Уладзіміра Дудко і Аляксея Бесарабава на 14 гадоў калёніі строгага рэжыму кожнага. Паводле вэрсіі расейскіх уладаў, яны зьяўляюцца ўдзельнікамі дывэрсійна-тэрарыстычнай групы Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.

Суд таксама прызначыў ім штраф: Дудко — у памеры 350 тысяч рублёў, а Бесарабову — у памеры 300 тысяч рублёў.

Напярэдадні пракуратура Расеі папрасіла для так званых «крымскіх дывэрсантаў» па пятнаццаць гадоў пазбаўленьня волі.

10 лістапада 2016 году Фэдэральная служба бяспекі Расіі (ФСБ) заявіла аб затрыманьні групы «ўкраінскіх дывэрсантаў» у Севастопалі. Паведамлялася, што затрыманыя — жыхары Крыму, экспэрты закрытага ў 2014 годзе Цэнтра садзейнічаньня вывучэньню геапалітычных праблем і эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Чарнаморскага рэгіёну «Номос» Дзьмітрый Штыблікаў і Аляксей Бесарабаў, а таксама капітан 2-га рангу запасу, у мінулым капітан карабля радыёэлектроннай выведкі Уладзімір Дудко.

Дзьмітрыя Штыблікава ў лістападзе 2017 года засудзілі на пяць гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы дывэрсій. Раней у ФСБ сьцьвярджалі, што ён прызнаўся ў злачынстве. Дудка і Бесарабаў віну не прызналі. Украінскія ўлады адпрэчваюць усе абвінавачаньні ў падрыхтоўцы дывэрсій.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG